Ахенскі ўніверсітэт прыкладных навук () — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Ахен.

Агульная характарыстыка Універсітэт налічвае каля 15 000 студэнтаў, 250 прафесараў, 470 выкладчыкаў па кантракце і 340 асістэнтаў. Ён спецыялізуецца на некаторых актуальных галінах (напрыклад, тэхналогіі, машынабудаванне, бізнес, дызайн і інш).

Установа займае першае месца сярод універсітэтаў прыкладных навук Германіі ў галіне электратэхнікі, машынабудавання і інфарматыкі. Дзесяць факультэтаў прапануюць 53 праграмы бакалаўрыяту, 22 магістратуры і 3 міжнародныя праграмы.

Факультэты Факультэт архітэктуры Факультэт будаўніцтва Факультэт хіміі і біятэхналогій Факультэт мастацтваў і дызайну Факультэт электратэхнікі і інфармацыйных тэхналогій Факультэт аэракасмічнай тэхнікі Факультэт бізнесу Факультэт машынабудавання і мехатронікі Факультэт медыцынскіх тэхналогій і прыкладной матэматыкі Факультэт энергетычных тэхналогій

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Германіі Катэгорыя:Ахен