Віктар Бекша (нар. ) — беларускі валейбаліст і трэнер. Майстар спорту РБ.
Біяграфія Пачаў займацца валейболам у 1984 годзе ў гродзенскай абласной школе алімпійскага рэзерву ім. А.Сапегі. Першым трэнерам быў Уладзімір Мікалаевіч Мядзведзеў.
У 1991 годзе пачынаў і правёў вялікую частку кар’еры ў «Камунальніку» з Гродна. У 2000—2001 гадах выступаў за «Нордгаўзен» (Германія).
З 2008 года выступаў за «Металург-БЕЛА» (Магілёў), дзе ў 2009 годзе завяршыў кар’еру гульца.
Кар’еру трэнера распачаў у гродзенскім «Камунальніку», з якім стаў прызёрам чэмпіянату Беларусі і ўладальнікам Кубка краіны ў 2011 годзе. Уваходзіў у трэнерскі штаб нацыянальнай каманды пад кіраўніцтвам расійскага спецыяліста Віктара Сідзельнікава, а таксама з’яўляўся галоўным трэнерам моладзевай зборнай Беларусі. У 2015—2017 гадах узначальваў салігорскі «Шахцёр», які ў красавіку 2017 года стаў чэмпіёнам Беларусі. Да пераезду ў Салігорск ён працаваў у Казахстане з «Таразам», разам з якім выйграў суперкубак гэтай краіны.
У кастрычніку 2017 года быў прызначыны на пасаду галоўнага трэнера мужчынскай зборнай Беларусі па валейболеГлавным тренером мужской сборной Беларуси по волейболу назначен наставник «Шахтера» Виктор Бекша.
Крыніцы
Спасылкі Віктар Бекша на http://bvf.by/
Катэгорыя:Валейбалісты Беларусі Катэгорыя:Валейбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Ігракі «Камунальніка» Гродна Катэгорыя:Ігракі «Камунальніка» Магілёў Катэгорыя:Трэнеры зборнай Беларусі па валейболе Катэгорыя:Трэнеры «Шахцёра» Салігорск (валейбол) Катэгорыя:Трэнеры «Камунальніка» Гродна Катэгорыя:Трэнеры «Тараза» (валейбол)