Анатоль Пятровіч Селязнёў (; — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Ярушнікавы Кацельніцкага павета Вяцкай губерні (у сучасным Кацельніцкім раёне Кіраўскай вобласці Расіі). Скончыў пачатковую школу. У 1936 годзе разам з бацькамі пераехаў у Ніжні Тагіл, дзе скончыў 9 класаў. У Чырвонай Арміі з 1 студзеня 1942 года. Скончыў Камышлоўскае ваеннае пяхотнае вучылішча. У дзеючай арміі з лютага 1944 года. Камандзір узвода 766-га стралковага палка (217-я стралковая дывізія, 48-я армія, 1-ы Беларускі фронт). Вызначыўся дзейнічаючы ў складзе дэсантнай групы, 3 ліпеня 1944 года ў баі за вёску Узляны Рудзенскага раёна Мінскай вобласці. Замяніў выбыўшага са строю камандзіра роты, адбіў 6 контратак ворага і вызваліў вёску.
У 1947 годзе капітан Селязнёў звольнены ў запас. Жыў у Ніжнім Тагіле. Скончыў Свярдлоўскі юрыдычны інстытут. Працаваў адвакатам у Свярдлоўскай абласной калегіі адвакатаў, у юрыдычнай кансультацыі ў Ніжнім Тагіле. Памёр 19 кастрычніка 1993 года. Пахаваны ў Ніжнім Тагіле на Вісімскіх могілках.
Узнагароды і званні Медаль «Залатая Зорка» (1945) Ордэн Леніна (1945) Ордэн Чырвонага Сцяга (1944) Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Айчыннай вайны I ступені Заслужаны юрыст РСФСР медалі.
Памяць Мемарыяльная дошка ў Ніжнім Тагіле. Імя А. П. Селязнёва ўвекавечана на мемарыяльнай дошцы ў парку ў горадзе Кіраў.
Літаратура
Спасылкі Селезнёв Анатолий Петрович // Музей Победы В Нижнем Тагиле установили памятную доску в честь Героя Советского Союза Анатолия Селезнева // Сетевое издание «Тагильский рабочий» Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны
Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Выпускнікі ВНУ Екацярынбурга Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кіраўскай вобласці
Катэгорыя:Капітаны СССР