«Твой стыль» — гродзенскае маладзёжнае інтэрнэт-радыё і інтэрнэт-газета. Працавала ў 2007—2016 гадах. З’яўлялася інфармацыйным рэсурсам «Школы маладога журналіста» пры Цэнтры інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў «Трэці сектар». Мела навіновыя і шэраг аўтарскіх тэматычных перадач. Было створана для практыкі пачынаючых журналістаў, паколькі ў той момант большасць недзяржаўных медыяў у Гродне, такіх як газета «Пагоня» ці «Биржа информации», былі ўжо ліквідаваныя.

Пад гэтай жа назвай у 2007-2014 гадах у Гродне адбываўся фестываль маладзёжнай журналістыкі.

У 2016 годзе выданне прайшло рэбрэндынг і з таго часу працуе як Hrodna.life. Архіў сайта за 2009—2016 гады захаваўся , архіў за 2007—2008 гады недаступны.

Узнагароды У 2008 годзе рэсурс стаў лаўрэатам 6-га спабору кантэнт-праектаў, арганізаванага TUT.BY (намінацыя «Мая Беларусь») і быў адзначаны спецыяльнай прэміяй імя Уладзіміра Каткоўскага.

Спасылкі RSS-паток Радыё Фэйсбук Твітэр Жывы часопіс Прэмія імя Ул. Каткоўскага — сайту «Твой стыль». Радыё Свабода, 07.04.2008 Гран-при 6-го конкурса контент-проектов получил сайт «Минск старый и новый». TUT.BY 4 апреля 2008

Зноскі

Катэгорыя:Сайты Беларусі Катэгорыя:Сродкі масавай інфармацыі Гродна Катэгорыя:Інтэрнэт-СМІ