Давід Марыя Сасолі (; , Фларэнцыя, Італія — , Авіяна, Італія) — італьянскі палітык і журналіст, член Дэмакратычнай партыі. Член Еўрапейскага парламента з 2009 годаDavid Maria Sassoli — Member of the European Parliament. Абраны яго старшынёй 3 ліпеня 2019 годаDavid Sassoli elected European Parliament president.
Біяграфія
Журналісцкая кар’ера Нарадзіўся ў Фларэнцыі ў 1956 годзе. На працягу 1970-х гадоў вывучаў палітычныя навукі ва ўніверсітэце Фларэнцыі. Пачынаў сваю журналісцкую кар’еру, супрацоўнічаючы з невялікімі мясцовымі газетамі і інфармацыйнымі агенцтвамі, а пасля перайшоў у рымскую рэдакцыю газеты Il Giorno. 3 ліпеня 1986 года ўвайшоў у рэестр прафесійных журналістаў.
У 1992 годзе ён стаў рэпарцёрам навін для TG3 і тады жа супрацоўнічаў з Мікеле Сантора для некаторых тэлевізійных праграм, напрыклад «Il rosso e il nero» («Чырвоны і чорны») і «Tempo reale» («Real Time»). У 1996 годзе ён вёў праграму «Cronaca in diretta» («Жывое высвятленне»). Праз некалькі гадоў Давід Сасолі быў прызначаны вядучым TG1, дзе стаў адным з найбольш вядомых і папулярных журналістаў у Італіі. У 2007 годзе, калі Джані Рыёта быў прызначаны новым дырэктарам TG1, Сасолі стаў яго намеснікамArchivio Rai Uno.
Палітычная кар’ера thumb|left|230x230px|Давід Сасолі ў 2010 годзе. У 2009 годзе Давід Сасолі пакінуў сваю журналісцкую кар’еру для паходу ў палітыку, стаўшы членам левацэнтрысцкай Дэмакратычнай партыі (ДП). Балатаваўся на выбарах у Еўрапарламент 2009 года ў акрузе Цэнтральная Італія. 7 чэрвеня 2009 года ён быў абраны членам Еўрапейскага парламента з 412502 асабістымі прэферэнцыяміBerlusconi fallisce l’obiettivo tre milioni Nell’Idv De Magistris batte Di Pietro, атрымаўшы найбольшую падтрымку выбаршчыкаў у сваёй выбарчай акрузеEuropee: le preferenze raccolte dai candidati del Pd . З 2009 па 2014 год ён займаў пасаду лідара Дэмакратычнай партыі ў парламенце.
9 кастрычніка 2012 года Сасолі абвясціў пра свой удзел у праймерыз левацэнтрыстаў, якія мелі на мэце вылучэнне адзінага кандыдата на выбарах мэра Рыма на муніцыпальных выбарах 2013 года. Ён заняў другое месца з 26 % галасоў, саступіўшы сенатару Іньяцыа Марына, які атрымаў 55 %, і апярэдзіў колішняга міністра сувязі Паола Джэнцілоні. Пазней Марына быў абраны кіраўніком горада, перамогшы правага прэзідэнта Джавані Алемана.
На выбарах у Еўрапейскі Парламент 2014 года Сасолі быў пераабраны ў Еўрапарламент з 206 170 прэферэнцыйELEZIONI EUROPEE 2014 LISTE E CANDIDATI. Выбары характарызаваліся вялікай падтрымкай Дэмакратычнай партыі, якая атрымала 41 % галасоў выбаршчыкаўRenzi stravince il «derby» con Grillo. Pd al 40,8 %, M5S 20 punti indietro.
1 ліпеня 2014 года Сасолі быў абраны віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага парламента 393 галасамі, што зрабіла яго другім найбольш падтрыманым кандыдатам-сацыялістамI nuovi vicepresidenti del Parlamento europeoDavid Sassoli VICEPRESIDENTE DEL PARLAMENTO EUROPEO E MEMBRO BURO & TRAN . Акрамя выканання заданняў камітэта, ён з’яўляўся членам міжрэгіянальнай групы Еўрапейскага парламента па пытаннях надзвычайнай беднасці і правоў чалавекаMembers European Parliament Intergroup on Extreme Poverty and Human Rights..
Старшыня Еўрапейскага парламента На выбарах у Еўрапейскі парламент 2019 года ў Італіі Давід Сасолі быў пераабраны ў Еўрапейскі парламент з 128 533 галасаміSpeciale Elezioni Europee — Liste, candidati ed eletti in Italia. 2 ліпеня 2019 года ён быў запрапанаваны Прагрэсіўным альянсам сацыялістаў і дэмакратаў (S&D) як новы Старшыня Еўрапейскага парламентаParlamento Ue, i socialisti candidano David Sassoli come presidente. На наступны дзень Сасолі быў абраны кіраўніком на выбарах 345 галасамі (пры неабходных 334-х), замяніўшы на пасадзе Антоніа ТаяніПрезидентом Європарламенту став представник Італії Давид Сассолі. Ён стаў сёмым італьянцам, які заняў гэтую пасаду.
Асабістае жыццё Давід Сасолі быў жанаты з Алесандрай Вітарыні. Меў двух дзяцей: Джуліа і ЛівіюBiografia di David Sassoli. З’яўляўся заўзятарам футбольнай каманды «Фіярэнціна» са свайго роднага горада.
Быў актыўным членам Articolo 21, liberi di… («Артыкул 21, свабодны для …»), італьянскай асацыяцыі, заснаванай 27 лютага 2001 года з мэтай прасоўвання канстытуцыйнага прынцыпу свабоды слова. У яе склад уваходзяць журналісты, пісьменнікі, дырэктары і юрысты.
Спасылкі Афіцыйны сайт Давід Сасолі — Дэмакратычная партыя
Катэгорыя:Старшыні Еўрапарламента Катэгорыя:Постаці Фларэнцыі Катэгорыя:Дэпутаты Еўрапарламента ад Італіі Катэгорыя:Палітыкі Італіі Катэгорыя:Журналісты Італіі Катэгорыя:Члены Дэмакратычнай партыі (Італія)