Ігар Валянцінавіч Се́мчанка (нар. , Гомель) — беларускі вучоны-фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1997), прафесар (1999), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021)https://nasb.gov.by/rus/news/photo/20211220/list.pdf.
Біяграфія Нарадзіўся 21 ліпеня 1959 года ў Гомелі.
Скончыў з адзнакай фізічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1981 годзе па спецыяльнасці «Фізіка», аспірантуру ў 1984 годзе. З 1984 года — на пасадзе асістэнта кафедры агульнай фізікі, з 1985 года — дацэнт, у 1997—2004 гадах — загадчык кафедрыСемченко Игорь Валентинович // Сайт ГДУ. З 1989 па 1997 гады — дэкан фізічнага факультэта, з 2004 года — прарэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны па вучэбнай рабоце. З 2022 — намеснiк генеральнага дырэктара па навуковай дзейнасці Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка»Навука. — 2022. — 31 траўня. — С. 2.
Навуковая і грамадская дзейнасць Навуковыя працы па праблемах оптыкі штучных кампазіцыйных структур з асаблівымі ўласцівасцямі, оптыкі крышталёў, электрадынамікі метаматэрыялаў, нелінейнай оптыкі, акустаэлектронікі. Развіў тэорыю распаўсюджання і ўзаемадзеяння электрамагнітных і акустычных хваль у гіратропных асяроддзях з прасторавай і часавай перыядычнай структурай. Аўтар больш за 400 навуковых і навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій, 2 вучэбных дапаможнікаў, больш за 130 артыкулаў у часопісах, больш за 100 навукова-метадычных артыкулаў, 19 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 9 патэнтаў.
Член экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, член савета па абароне дысертацый па спецыяльнасцям «Оптыка» і «Тэарэтычная фізіка» Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (намеснік старшыні — з 2012 года), Беларускага фізічнага таварыства, рэдакцыйнай калегіі навукова-метадычнага часопіса «Фізіка: праблемы выкладання».
Узнагароды Абласная прэмія ў галіне навукі і тэхнікі (1985), Лаўрэат Скарынаўскіх чытанняў ГДУ (1988), Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2015), медаль «За працоўныя заслугі» (2020)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 года № 7 «Аб узнагароджанні».
Літаратура
Спасылкі
Семченко Игорь Валентинович // Сайт ГДУ База патентов Беларуси Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента
Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Дэканы факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ імя Ф. Скарыны Катэгорыя:Выдатнікі адукацыі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта