«Гары Потэр і Рэліквіі Смерці. Частка 1» () — фэнтэзі-фільм кампаніі «Warner Bros. Pictures» і рэжысёра Дэвіда Ейтса, выпушчаны ў 2010 годзе. «Рэліквіі Смерці. Частка 1» з’яўляецца сёмым фільмам франшызы пра хлопчыка-чараўніка, першай з дзвюх частак экранізацыі аднайменнага рамана Джаан Роўлінг 2007 года, а таксама працягам фільма «Гары Потэр і Прынц-паўкроўка».

Прадзюсарамі стужкі з’яўляюцца Дэвід Хэйман, Дэвід Барон і Джаан Роўлінг, сцэнар напісаў Стыў Клоўз. У фільме зняліся Дэніэл Рэдкліф у ролі Гары Потэра, Руперт Грынт — Рон Уізлі, Эма Уотсан — Герміёна Грэйнджэр.

Здымкі фільма пачаліся 19 лютага 2009 года і былі завершаны 12 чэрвеня 2010 года. Стужка была выпушчана 19 лістапада 2010 года.

Сюжэт Фільм распавядае пра Гары Потэра, якога Дамблдор папрасіў знайсці і знішчыць сакрэт лорда Валдэморта да неўміручасці — Хоркруксы.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Гары Потэр (серыя фільмаў) Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы 2010 года Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 2010 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 2010 года Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы ЗША Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Дэвіда Ейтса Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Аляксандр Дэспла