«Уверх» () — амерыканскі 3D-анімацыйны фільм студыі «Pixar» 2009 года.

У 2009 годзе мультфільм упершыню ў гісторыі адкрываў Канскі кінафестываль. У 2010 годзе ён атрымаў два «Залатыя глобусы» і два «Оскары» – за найлепшы анімацыйны фільм і за найлепшую арыгінальную музыку.

Сюжэт Галоўны герой, 78-гадовы буркун Карл, пасля смерці жонкі вырашае здзейсніць іх даўнюю мару пра вялікае падарожжа і выпраўляецца ў Паўднёвую Амерыку. Ужо ў дарозе стары разумее, што ляціць не адзін, а з 8-гадовым Раселам.

Беларуская агучка Афіцыйны беларускі пераклад быў падрыхтаваны студыяй «Кінаконг» і выйшаў у 2020 годзе на відэасэрвісе VOKA. Ролі агучвалі: Валерый Шушкевіч — Карл Рыгор Дзенісенка — Расел, Карл (малодшы) Георгі Маляўскі — Чарлз Манц Сяргей Жбанкоў — Будаўнік Стыў, Кэмпмайстар Штраўх Лета Глотава — Эллі Павел Еўтушэнка — Даг Ілля Соцікаў — Альфа Максім Карасцялёў — Бэта Яўген Перлін — Гама

Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Мультфільмы 2009 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Кінаконг Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Майкл Джакіна