Бардоскі ўніверсітэт імя Мішэля дэ Мантэня () — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Бардо.

Гісторыя Універсітэт быў створаны ў 1970 годзе ў выніку падзелу Бардоскага ўніверсітэта на тры асобныя ВНУ. Першапачатковага будынка на даволі хутка стала мала, улічваючы павелічэнне колькасці студэнтаў, што прывяло да шэрагу дапаўненняў, сярод якіх варта ўзгадаць будаўніцтва спецыялізаваных даследчых цэнтраў (Цэнтр навук пра чалавека ў 1974 годзе, Дом мастацтваў у 1994 годзе і інш.). Гэта істотна не палепшыла «перанаселенасць» універсітэта, што прывяло да новага этапу будаўніцтва ў 1990-я гады. У 1990 годзе ўніверсітэт атрымаў назву ў гонар Мішэля дэ Мантэня. 1 верасня 2010 года ўніверсітэт правёў буйную рэарганізацыю, скараціўшы колькасць факультэтаў з 11 да 3 шляхам зліцця.

Універсітэт вядомы актыўнымі выступленнямі і страйкамі сваіх студэнтаў і выкладчыкаў па розных пытаннях сацыяльнага, палітычнага і эканамічнага жыцця горада і краіны, з-за чаго праца ўніверсітэта даволі часта блакуецца.

У верасні 2010 года савет універсітэта прагаласаваў супраць праекта зліцця ўстановы з Бардоскім універсітэтам, баючыся, што зліццё прывядзе да моцнага дысбалансу сродкаў паміж дакладнымі і гуманітарнымі навукамі. У канцы красавіка 2013 года новая каманда кіраўніцтва ўстановы правяла ўніверсітэцкі рэферэндум па пытанні аб удзеле ў праекце адзінага ўніверсітэта ў Бардо: колькасць галасоў «супраць» перавысіла 85 %. 12 сакавіка 2014 года ўніверсітэт, які да гэтага зваўся таксама Універсітэтам Бардо III, быў канчаткова перайменаваны ў Бардоскі ўніверсітэт імя Мішэля дэ Мантэня з-за завяршэння зліцця трох астатніх універсітэтаў Бардо ў адзіны Бардоскі ўніверсітэт. Такім чынам, з 2014 года ў Бардо функцыянуюць два ўніверсітэты: Бардоскі ўніверсітэт і Бардоскі ўніверсітэт імя Мішэля дэ Мантэня.

Структура

Факультэты Гуманітарных навук Моў і цывілізацый Тэрытарыяльныя і камунікатыўныя навукі

Інстытуты Тэхналагічны інстытут Інстытут журналістыкі Інстытут планавання, турызму і ўрбаністыкі Інстытут навук аб інфармацыі і камунікацыях

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:Бардо