Кір’янава («Дача Дашкавай», «Падкова») — загарадны дом у паладыянскім стылі, пабудаваны ў 1783—1784 гг. для княгіні Варанцовай-Дашкавай па праекце Джакама Кварэнгі на 4-й вярсце Пецяргофскай дарогі. Цяпер знаходзіцца ў межах Санкт-Пецярбурга па адрасе: праспект Стачак, дом 45.

Першай гаспадыняй сядзібы была знакамітая княгіня Кацярына Раманаўна Дашкава, народжаная Варанцова. Сяброўка і паплечніца імператрыцы Кацярыны II, удзельніца палацавага перавароту 1762 года, дырэктар Пецярбургскай Акадэміі навук, мемуарыстка, адна з самых прыкметных асоб Рускай Асветніцтва.

Назва сядзібы першапачаткова гучала як «Кір і Іаанава». Яна была названа ў гонар святых бессярэбранікаў Кіра і Іаана, у дзень памяці якіх 28 чэрвеня 1762 года адбылося ўзыходжанне на прастол імператрыцы Кацярыны II. Дашкава наўмысна абрала гэтую назву, бо купля зямлі і будаўніцтва дачы супалі па часе з падрыхтоўкай змовы па адхіленні ад улады імператара Пятра III.

Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1

Катэгорыя:Сядзібы Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Руская архітэктура XVIII стагоддзя Катэгорыя:Збудаванні ў стылі класіцызм Катэгорыя:Паладыянства