Дзед-Барадзед — лялька-вядучы ў тэлепраграме «Калыханка» на Беларускім Тэлебачанні. З’явіўся ў эфіры ў 1985 годзеКуды знік Дзед-Барадзед Кацярына Габышава, «Народная газета», быў самай дарагой лялькай «Калыханкі»Дзед Барадзед был самой дорогой куклой «Калыханки» Алеся Ганевіч, Космольская правда в Беларуси 13 жніўня 2009, спачатку расказваў казкі сам, без мультфільмаў.

Лялькаю кіравалі тры акцёры: адзін тузаў за ручкі, другі — за ножкі, а трэці кіраваў мімікай. Сярод кіруючых лялькай быў ветэран дзяржаўнага тэатра лялек Уладзімір Грамовіч.

Асістэнт рэжысёра Іван Беладубенка пісаў тэксты для лялькі. Пасля звальнення Беладубенкі, займацца Дзедам ніхто больш не захацеў і ляльку паклалі ў рэквізітарскую. Праз нейкі час яна знікла. Рэквізітар казаў, што ляльку не браў і наогул у рэквізітарскай яе не было.

Спасылкі Калыханка Дзеда-Барадзеда. Музыка Леаніда Захлеўнага, словы Артура Вольскага.

Катэгорыя:Выдуманыя акцёры Катэгорыя:Калыханка Катэгорыя:Міфічныя істоты