Анжэрскі ўніверсітэт () — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Анжэ.

Гісторыя Навучальная ўстанова ў Анжэ была заснавана яшчэ ў ХІ стагоддзі. Яна атрымала статус універсітэта ў 1337 годзе. Кароль Карл V даў ёй прывілеі ў 1364 годзе, стварыўшы ўніверсітэт з факультэтамі права, медыцыны і тэалогіі. Канец Сярэднявечча стаў часам росквіту ўніверсітэта, аб чым сведчыць заснаванне ў 1432 годзе новых факультэтаў. У 1875 годзе ўніверсітэт адраджаецца як Заходні каталіцкі ўніверсітэт. У 1971 годзе ў Анжэ засноўваецца сучасны ўніверсітэт на базе ўніверсітэцкага навуковага цэнтра, тэхналагічнага ўніверсітэцкага інстытута, юрыдычнага ўніверсітэцкага каллежа, філалагічнага універсітэцкага каледжа і інш. Такім чынам, у Анжэ сёння прадстаўлены два ўніверсітэты: дзяржаўны Анжэрскі ўніверсітэт і прыватны Заходні каталіцкі ўніверсітэт.

Структура Факультэт літаратуры, моў і гуманітарных навук Факультэт права, эканомікі і менеджменту Факультэт навук Факультэт аховы здароўя Інстытут турызму і культуры Універсітэцкі тэхналагічны інстытут Універсітэцкая політэхнічная школа Інстытут бізнес-адміністравання

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:Анжэ