Валянціна Аляксандраўна Грыбалёва (-) — савецкая танкістка, удзельніца Вялікай Айчыннай вайны, старшы сяржант. У гады вайны — механік-кіроўца лёгкага танка Т-60, затым сярэдняга танка Т-34.
Нарадзілася ў 1919 годзе на станцыі Ізоча Віцебскай губерні (цяпер вёска Чырвоны Пасёлак Невельскага раёна Пскоўскай вобласці), дзе правяла сваё дзяцінства.
Пераехала ў Ленінград у 1932 годзе. Працавала кладаўшчыцай ў аўтатранспартным упраўленні Ленсавета і адначасова скончыла курсы шафёрам Асаавіяхіма.
У складзе 220-й асобнай танкавай брыгады ўдзельнічала ў баях па зняцці блакады Ленінграда, на Карэльскім перашыйку, удзельнічала ў вызваленні Эстоніі і Польшчы.
З 31 студзеня брыгада прымала ўдзел у баявых дзеяннях па ўтрыманню Кюстрынскага плацдарма на заходнім беразе ракі Одэр. У баях па пашырэнні плацдарма старшы сяржант В. А. Грыбалёва ў складзе экіпажа знішчыла тры танкі PzKpfw IV, 6 гармат, дзве мінамётныя батарэі з разлікамі і да 100 салдат і афіцэраў праціўніка. Пры гэтым адбілі тры контратакі праціўніка.
20 лютага 1945 года механік-кіроўца танка Т-34 3-га танкавага батальёна старшы сяржант В. А. Грыбалёва загінула ў баі. Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1.
Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Сяржанты і старшыны СССР Катэгорыя:Жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне