Рэната Дульбека (; 22 лютага 1914, Катандзара, Калабрыя, Каралеўства Італія — 20 лютага 2012, Ла-Хоя, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі вірусолаг італьянскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1975 (сумесна з Дэвідам Балтымарам і Хоўардам Тэмінам) за працу над анкавірусамі — адмысловымі вірусамі, якія могуць выклікаць рак пры ўзаемадзеянні з жывёльнай клеткай«The Nobel Prize in Physiology or Medicine 1975». Nobelprize.org. 12 Sep 2012Nobel autobiography of Dulbecco. Дульбека навучаўся ва ўніверсітэце Турына пад кіраўніцтвам італьянскага анатама і гістолага Джузэпэ Леві разам з іншымі яго вучнямі Сальвадорам Лурыя і Рытай Леві-Мантальчыні, якія пасля заканчэння вучобы пераехалі з Дульбека ў ЗША і таксама пасля сталі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі. У гады Другой сусветнай вайны быў прызваны ў італьянскую армію, але пазней ўступіў у Супраціў.

Ранняе жыццё Нарадзіўшыся ў Катандзара (Паўднёвая Італія), ён вырас у Лігурыі у прыбярэжным горадзе Імперыя. Скончыўшы ў 16 гадоў школу, паступіў у Турынскі ўніверсітэт. Нягледзячы на вялікую цікавасць да матэматыкі і фізікі, вырашыў вывучаць медыцыну. У 22 гады скончыў універсітэт па спецыяльнасці Паталагічная анатомія і паталогія, пад кіраўніцтвам прафесара Джузэпэ Леві. Падчас навучання пазнаёміўся з Сальвадорам Лурыя і Рытай Леві-Мантальчыні, сяброўства з якімі падштурхне яго да пераезду ў ЗША пазней. У 1936 годзе прызваны на ваенную службу ў якасці ваеннага лекара, дэмабілізаваўся ў 1938 годзе. У 1940 годзе Італія ўступіла ў Другую сусветную вайну і Дульбека быў зноў мабілізаваны і адпраўлены на фронт у Францыю і Расію, быў паранены. Пасля шпіталізацыі і паразы фашызму ён уступіў у Супраціў супраць германскай акупацыі.

Кар’ера і даследаванні Пасля заканчэння вайны ён аднавіў працу ў лабараторыі прафесара Леві, але неўзабаве разам з Рытай Леві-Мантальчыні пераехаў у ЗША, дзе ў Блумінгтане, Індыяна ён працаваў з Сальвадорам Лурыя над вывучэннем бактэрыяфагаў. Улетку 1949 ён пераехаў у Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут, уступіўшы ў даследчую групу пад кіраўніцтвам Макса Дэльбрука. Тут ён пачаў свае даследаванні на анкавірусах, што паражаюць жывёльныя клеткі, у прыватнасці на прадстаўніках сямейства Поліамавірусы. У канцы 1950-х ён прыняў у сваю групу Хоўарда Тэміна ў якасці студэнта. З ім, а таксама з Дэвідам Балтымарам ён пазней падзяліў Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне (1975) за «адкрыцці, якія тычацца ўзаемадзеяння паміж анкавірусамі і генетычным матэрыялам клеткі». Тэмін і Балтымар прыйшлі да адкрыцця зваротнай транскрыптазы спантанна і незалежна адзін ад аднаго. Хоць Дульбека не прымаў непасрэднага ўдзелу ў адным з гэтых эксперыментаў, ён навучыў іх двум метадам, якія яны выкарыстоўвалі, каб зрабіць адкрыццё.

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША(1961) і Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1965), замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (1974). Падпісаў «Папярэджанне чалавецтву» (1992).

Нобелеўская прэмія Дульбека і яго група прадэманстравалі, што інфікаванне нармальных клетак з дапамогай пэўных тыпаў вірусаў (анкавірусаў) вядзе да ўбудавання гена віруснага паходжання ў геном клеткі-гаспадара, і што гэта прыводзіць да змены (набыццю пухліннага фенатыпу) клеткі. Як было паказана Тэмінам і Балтымарам, якія падзялілі з Дульбека Нобелеўскую прэмію, перанос генаў віруса ў клетку кантралюецца ферментам, названым зваротная транскрыптаза (ці, больш дакладна, РНК-залежная ДНК-полімераза), якая рэплікуе вірусны геном (у гэтым выпадку з РНК у ДНК), які пасля ўбудоўваецца ў геном клеткі-гаспадара.

Анкавірусы з’яўляюцца прычынай некаторых відаў раку ў чалавека. Даследаванне Дульбека дало падставы для дакладнага разумення плыні малекулярных механізмаў, дзякуючы якім яны размножваюцца, такім чынам дазваляючы людзям лепш змагацца з імі. Акрамя таго, механізмы канцэрагенеза, рэгуляванага анкавірусамі блізка супадаюць з працэсамі, на працягу якіх нармальныя клеткі выраджаюцца ў ракавыя клеткі. Адкрыцці Дульбека дазволілі людзям лепш разумець рак і змагацца з ім. Таксама добра вядома, што ў 1980—1990-х гадах разуменне механізму дзеяння зваротнай транскрыптазы, паходжання, прыроды і ўласцівасцяў Віруса імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ, з якіх ёсць два найбольш вывучаных сератыпа, ВІЧ-1, і што радзей сустракаецца і менш вірулентны ВІЧ-2), вірус, які пры нявыяўленні ў канчатковым рахунку выклікае СНІД, прывяло да распрацоўкі першай групы лекаў, якія могуць лічыцца паспяховымі супраць вірусаў, інгібітары зваротнай транскрыптазы, з якіх адзін найбольш вядомы сёння — Зідавудзін. Гэтыя прэпараты да гэтага часу выкарыстоўваюцца як частка сучаснага «кактэйлю» высока актыўнай антырэтравіруснай тэрапіі.

Іншыя ўзнагароды Стыпендыя Гугенхайма (1957) Медаль Джона Скота (1958) Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1964) Прэмія Говарда Тэйлара Рыкетса (1965) Прэмія Пола Эрліха і Людвіга Дармштатэра (1967) Прэмія Луізы Грос-Хорвіц (1973) Прэмія Сельмана А. Ваксмана ў галіне мікрабіялогіі (1974) Лекцыя Левенгука Лонданскага каралеўскага таварыства (1974)

Спасылкі Аўтабіяграфія Рэната Дульбека на сайце Нобелеўскага камітэта Нобелеўская лекцыя Рэната Дульбека Інтэрв’ю з Рэната Дульбека на сайце Калтэха

Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Луізы Грос-Хорвіц Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Мікрабіёлагі ЗША Катэгорыя:Біёлагі ЗША Катэгорыя:Вірусолагі ЗША Катэгорыя:Постаці Турына Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта