Чарноў — прозвішча.
Вядомыя носьбіты Аляксей Пятровіч Чарноў (1908—1979) — савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст РСФСР (1958). Віктар Міхайлавіч Чарноў (1873—1952) — рускі палітычны дзеяч, адзін з заснавальнікаў партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, старшыня Усерасійскага ўстаноўчага сходу. Кірыл Пракопавіч Чарноў (1907—1972) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр артылерыі. Герой Савецкага Саюза. Уладзімір Сямёнавіч Чарноў (1931—2006) — валейбольны трэнер.