Анюй — рака ў Хабараўскам краі Расіі, правы прыток Амура. Упадае ў правабярэжную Найхінскую пратоку ніжэй вёскі Найхін Нанайскага раёна (паміж Хабараўскам і Камсамольскам-на-Амуры). Працякае па Анюйскім нацыянальным парку.
Даўжыня ракі — 393 км, плошча вадазборнага басейна — 12 700 км². Бярэ пачатак на схілах хрыбта Сіхатэ-Алінь. У верхнім цячэнні — горная рака, у ніжнім — раўнінная, працякае па шырокай даліне з нізкімі забалочанымі берагамі. Паблізу вусця разбіваецца на рукавы, пратокі і старыцы.
Галоўны прыток — Манома (198 км).
Найбольш буйныя прытокі Анюя: Тормасу (75 км), Габілі (97 км), Подзі (70 км), Дымні (61 км).
Катэгорыя:Прытокі Амура Катэгорыя:Рэкі Хабараўскага края