Пікардыйскі ўніверсітэт імя Жуля Верна () — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ам’ен.
Гісторыя У пачатку 1960-х гадоў у Ам’ене былі чатыры навучальныя ўстановы: нацыянальная медыцынская і фармацэўтычная школа, юрыдычная школа, філалагічная школа і ўніверсітэцкі навуковы каледж. Па прычыне таго, што гэтыя навучальныя ўстановы не давалі магчымасць атрымаць поўную вышэйшую адукацыю, у сярэдзіне 1960-х гадоў было прынята рашэнне адрадзіць Ам’енскую акадэмію, якая была заснавана ў 1848 годзе, і стварыць факультэты медыцыны, філалогіі, гуманітарных навук, эканомікі і права. У 1970 годзе дадзеная ВНУ атрымала статус ўніверсітэта. У 1991 годзе ўніверсітэт быў названы ў гонар Жуля Верна.
Структура
Факультэты Факультэт мастацтваў Факультэт гісторыі і геаграфіі Факультэт моў і замежных культур Факультэт філасофіі і гуманітарных навук Філалагічны факультэт Факультэт фізічнай культуры і спорту Факультэт эканомікі і менеджменту Факультэт паліталогіі і права Факультэт дакладных навук Факультэт медыцыны Факультэт фармацэўтыкі
Інстытуты Інстытут навукі і тэхнікі Інстытут бізнес-адміністравання Інстытут па падрыхтоўцы дзяржаўных служачых Тэхналагічны інстытут у Ам’ене Тэхналагічны інстытут ва Уазе Тэхналагічны інстытут у Эне Інстытут трэцяга веку Інстытут па падрыхтоўцы прафесараў
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:Ам’ен