«Сулейман гара» () — мастацкі фільм 2017 года рэжысёркі Лізаветы Сцішовай.
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 25-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».
Сюжэт Карабас — не надта прыемны персанаж: заўзяты гулец i аматар выпіць, ён надзвычайна iнфантыльны і прывык, што свет круціцца вакол яго. Калі яго першая жонка Жыпара паведамляе, што знайшоўся іх даўно зніклы сын, Карабас спяшаецца да яе, што зусім не цешыць яго новую жонку, Турганбюбю, якая таксама чакае дзіця. Вузел адносін унутры сям’і зацягваецца і Карабас разумее, што жыць па-старому не атрымаецца. Гісторыя пра запозненае сталенне чалавека, які павінен страціць любоў, каб яе знайсці, была знята ў ваколіцах гары Сулейман, аб’екта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Акцёрскі склад Даніэль Дайырбекаў Перызат Эрманбетава Асэт Iмангалiеў Тургунай Эркiнбекава
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 7 кінаўзнагародамі і яшчэ 6 намінацыямі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-драмы 2017 года Катэгорыя:Фільмы Расіі Катэгорыя:Фільмы Кыргызстана Катэгорыя:Фільмы на кіргізскай мове Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Фільмы Лізаветы Сцішовай