«Рататуй» () — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Pixar» 2007 года. Пераможца прэміі «Оскар» (2008) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм».
Сюжэт Па сюжэце, пацук Рэмі валодае ўнікальным густам. Ён гатовы рызыкаваць уласным жыццём, каб паглядзець любімае кулінарнае шоу і раздабыць якую-небудзь прыправу ці проста свежы прадукт. Рэмі жыве са сваімі суродзічамі, якія яго не разумеюць і не прымаюць яго захаплення кулінарыяй. Калі Рэмі выпадкова трапляе на кухню шыкоўнага рэстарана, ён вырашае скарыстацца шанцам, які яму выпаў, і праверыць свае навыкі.
На гэтую ж кухню трапляе і юны Лінгвіні. Усё, на што ён можа разлічваць — гэта пасада прыбіральніка. Але ён таксама атрымлівае свой шанец.
Беларуская агучка Афіцыйны беларускі пераклад быў падрыхтаваны студыяй «Кінаконг» і выйшаў у красавіку 2022 года на відэасэрвісе VOKA. Ролі агучвалі: Сяргей Жбанкоў — Рэмі Уладзіслаў Вінаградаў — Альфрэда Лінгвіні Андрэй Бібікаў — Шэф Трыбушэ Аксана Чывялёва — Калет Аляксандр Вергуноў — Агюст Густо Георгій Маляўскі — Антон Эга Ігар Сідорчык — Джанго А таксама: Павел Еўтушэнка, Андрэй Мілюхін, Аляксандр Аўчыннікаў, Павел Харланчук, Зміцер Рачкоўскі, Святлана Цімохіна, Леся Леснікава ды іншыя.
Спасылкі
Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Мультфільмы 2007 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Майкл Джакіна Катэгорыя:Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Кінаконг