Аўдыт (ад лац. audit — ён чуе) — праверка фінансавай справаздачнасці кампаніі аўдытарам.

Прыватны аўдыт праводзіцца па запыце: напрыклад, калі група акцыянераў запрашае аўдытара для праверкі фінансавай дзейнасці АТ.

Абавязковы аўдыт — юрыдычна абаснаванае мерапрыемства. У развітых краінах кампанія павінна прадставіць банку справаздачу незалежнага аўдытара аб яе фінансавым стане.

У дадзены момант функцыі аўдыту выходзяць за межы праверкі фінансавай дзейнасці прадпрыемства. Напрыклад, у абавязанасць знешніх аўдытараў уваходзяць: аперацыйны аўдыт — дзейнасць, падобная да кансалтынгу кампаніі па пытаннях кіравання (ацэнка працы маркетынгу, ацэнка эфектыўнасці структуры кампаніі і г. д.) аўдыт адпаведнасці дзейнасці — праверка адпаведнасці дзейнасці кампаніі правілам, усталяваным вышэйшымі органамі або законадаўствам (выкананне законадаўства аб мінімальным заробку, ацэнка заключаных кантрактаў з пункту гледжання юрыдычных патрабаванняў і інш.) і іншыя

Гл. таксама Аўдыт бухгалтарскай справаздачнасці

Спасылкі

Катэгорыя:Эканоміка Катэгорыя:Аўдыт