Тэадор Петэрсан (; нар. , Умеа) — шведскі лыжнік, удзельнік Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы, сярэбраны прызёр у спрынце, а таксама бронзавы прызёр у камандным спрынце на Алімпійскіх гульнях у Сочы 2014 года. Спецыялізаваўся на спрынтарскіх гонках.

У Кубку свету Петэрсан дэбютаваў у 2009 годзе, у студзені 2010 года ўпершыню трапіў у дзясятку найлепшых на этапе Кубка свету. 25 лістапада 2011 года атрымаў першую перамогу ў рамках Кубка свету, выйграўшы спрынтарскую гонку класічным ходам на этапе ў Куусама. На яго рахунку 12 трапленняў на подыум на этапах Кубка свету. Найлепшым дасягненнем Петэрсана ў агульным выніковым заліку Кубка свету з’яўляецца 36-е месца ў сезоне 2009/10.

На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы стаў 11-м у спрынце і 15-м у камандным спрынце.

За сваю кар’еру удзелу ў чэмпіянатах свету не прымаў. У сакавіку 2020 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Катэгорыя:Лыжнікі Швецыі Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года