«Таямніца Кока» () — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Pixar» 2017 года. Пераможца прэміі «Оскар» (2018) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм».
Сюжэт 12-гадовы Мігель жыве ў мексіканскай вёсцы ў сям’і шаўцоў і таемна марыць стаць музыкам. Таемна, таму што ў яго сям’і музыка лічыцца праклёнам. Калісьці яго прапрадзед пакінуў жонку, прапрабабку Мігеля, дзеля мары, якая зараз не дае спакойна жыць і яго прапраўнуку. З тых часоў на музычную тэму ў сям’і накладзена табу.
Мігель выяўляе, што паміж ім і яго любімым спеваком, нябожчыкам Эрнэста дэ ла Крусам, існуе нейкая сувязь. Хлопец адпраўляецца да свайго куміра ў Краіну Мёртвых, дзе сустракае душы продкаў. Мігель знаёміцца там з духам-шкілетам па імі Гектар, які становіцца яго правадніком. Удвая яны адпраўляюцца на пошукі дэ ла Круса.
Спасылкі
Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Мультфільмы 2017 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Майкл Джакіна