Рота інфармацыйных тэхналогій, таксама IT-рота — падраздзяленне Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, у сферу дзейнасці якога ўваходзіць распрацоўка праграмнага забеспячэння для патрэб арміі, забеспячэнне інфармацыйнай і сеткавай бяспекі.

Гісторыя 25 лютага 2018 года міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў паведаміў, што ў краіне з’явіцца спецыялізаваная рота, якая будзе займацца пытаннямі інфармацыйнай бяспекі. У ліпені Мінабароны паведаміла, што плануе ўкамплектаваць яе ў канцы 2018 годаВ Белоруссии сформировали первую IT-роту // РИА Новости, 26 декабря 2018. Падраздзяленне пачало функцыянаваць у лістападзе22 проекта для армии на этот год: как служит и что разрабатывает новое пополнение IT-роты. У шэрагі роты трапілі маладыя людзі, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу і маюць вышэйшую тэхнічную адукацыю па IT-спецыяльнасцях. Першы прызыў склаў 40 чалавек. Яшчэ каля 20 вайскоўцаў прыбылі вясной. Падраздзяленне было сфарміравана на базе Ваеннай акадэмііСветлана Пекарь. РЕПОРТАЖ: IT-рота: как служится первому призыву нового подразделения // БЕЛТА, 22 февраля 2019. Першапачатковы конкурс склаў восем чалавек на месцаБелорусская армия обзавелась первой IT-ротой // Sputnik Belarus, 26 декабря 2018.

26 снежня ў будынку акадэміі для байцоў роты ва ўрачыстай абстаноўцы з перарэзанай чырвонай стужкай Андрэем Раўковым адкрылася асобная камп’ютарная аўдыторыя.

За першы год работы рота інфармацыйных тэхналогій выканала 8 праектаў для беларускай арміі. На 2020-ы было запланавана яшчэ 22 праекты. Чатыры з іх яшчэ дапрацоўваліся. Так, напрыклад, вайскоўцы распрацоўвалі праграму для забеспячэння бяспекі, якая дазваляла адсочваць і адсылаць на выдалены сервер даныя аб падлучаных да камп’ютара прыладах. Іншыя праекты тычыліся ўліку і размеркавання матэрыяльных сродкаў ці ж разліку на аснове зыходных даных сцэнарыяў баявых дзеянняў. Праграмісты IT-роты працавалі з 3D-мадэляваннем. Імі быў створаны віртуальны трэнажор для Як-130.

Служба Адбор праходзіць на конкурснай аснове. Галоўнай умовай з’яўляецца вышэйшая тэхнічная адукацыя па IT-спецыяльнасці. Навабранцаў імкнуцца набіраць з навыкамі пад канкрэтныя праекты. Як правіла, гэта ўжо даволі вопытныя праграмісты, узроўнем не ніжэй middle. Кандыдат павінен прайсці ўступны тэст і атрымаць адабрэнне ад супрацоўнікаў аддзялення прыкладнога праграмавання Ваеннай акадэміі, якія вывучаюць дзелавыя і маральна-псіхалагічныя якасці патэнцыйных байцоў. Частка былых і дзеючых вайскоўцаў працавалі ў Парку высокіх тэхналогійКондиционер, тренажер и душевая: как служат бойцы первой IT-роты // Sputnik Belarus, 26 декабря 2018.

Байцы жывуць у казарме, якая ўяўляе сабой тыпавое памяшканне. У наяўнасці ёсць трэнажоры, якія дапамагаюць змагацца з рознымі прафесійнымі праблемамі са здароўем. Кожны салдат забяспечаны персанальным рабочым месцам з высокапрадукцыйным камп’ютарам. Да таго ж усе яны маюць бесперабойныя пункты харчавання, і тут жа знаходзіцца ўласнае сервернае памяшканне. Кандыцыянер у працоўнай аўдыторыі мае спецыяльны рэжым кандыцыянавання паветра і падтрымання тэмпературы. Клас арганізаваны ў канцэпцыі «адкрытай прасторы». Праграмісты адзін ад аднаго агароджаны перагародкамі, седзячы ў зручных крэслах з падтрымкай для шыі. Пры праектаванні інтэр’еру былі ўлічаны таксама і гукапаглынанне пакоя, вентыляцыя, кандыцыянаванне і асветленасць. Працоўны дзень — з 8:30 да 18:30.

Большую частку часу вайскоўцы працуюць над якімі-небудзь праектамі, але адначасна ідзе іх вучоба, якая звязана як з прысваеннем уліковай спецыяльнасці, так і з атрыманнем спецыяльных ведаў у галіне IT-індустрыі. Асноўнымі задачы ваенных праграмістаў з’яўляецца распрацоўка праграм па ваеннай навігацыі, мадэляванні баявых дзеянняў і сістэм аўтаматызаванага кіравання і стварэнне трэнажорных сістэмЗапрограммированы на победу: бойцы первой в Беларуси IT-роты принимают присягу, а таксама барацьба з інтэрнэт-пагрозамі і гарантаванне інфармацыйнай бяспекіКибервойска белорусской армии показали на видео. У той жа час байцы роты, таксама як і ўсе іншыя падраздзяленні беларускай арміі, праходзяць курс пачатковай ваеннай падрыхтоўкі.

Структура Рота ўкамплектавана трыма ўзводамі па 20 чалавекТри взвода могучих айтишников. Военные рассказали про новое подразделение.

Байцы працуюць у групах, у залежнасці ад складанасці праекта, ад двух да васьмі чалавек. Салдаты старэйшага прызыву звычайна становяцца на пасаду цім-лідараў, паколькі ўжо добра арыентуюцца ў праектах і могуць размяркоўваць задачы для праграмістаў-навабранцаў. Злучным звяно паміж заказчыкам і праграмным прадуктам з’яўляюцца афіцэры групы суправаджэння дзейнасці, якія арганізуюць усю работу падраздзялення.

Зноскі

Спасылкі Егор Лебедок. Что известно о роте информационных технологий армии Беларуси // Belarus Security Blog, 21 июля 2018. Катэгорыя:Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Інфармацыйная бяспека Катэгорыя:Воінскія часці і фарміраванні Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2018 годзе