Давід Перон (; , Шэрбрук, Канада) — канадскі хакеіст, ігрок клуба «Пітсбург Пінгвінз», які выступае ў НХЛ, і нацыянальнай зборнай Канады.
Кар’ера Перон быў абраны ў 1-м раўндзе пад нумарам 26 клубам «Сент-Луіс Блюз» у 2007 годзе. Да таго часу ён выступаў у адным з клубам Квебекаўскай моладзевай лігі. 2 кастрычніка 2007 года было пацверджана, што Перон пачне сезон у складзе «блюзменаў» пасля ўражлівага трэніровачнага збору. Адразу ж Давід добра засвоіўся ў камандзе. 3 лістапада 2007 года Перон забіў свой першы гол у НХЛ у гульні супраць «Чыкага Блэкхокс».
Улетку 2010 года ігрок падоўжыў кантракт з клубам яшчэ на 2 гады на суму $ 4,3 млн. Пасля яго сканчэння падпісаў новае, на гэты раз 4-гадовае пагадненне, на суму ў $ 15,25 млнDavid Perron, Blues reach deal. ESPN.. 10 ліпеня 2013 года быў абмяняны ў «Эдмантан Ойлерз» на Магнуса Пааярві і выбар у другім раўндзе драфтуOilers acquire forward Perron from St. Louis. The Sports Network.
Спасылкі
Старонка на The Internet Hockey Database
Катэгорыя:Хакеісты Канады Катэгорыя:Ігракі зборнай Канады па хакеі Катэгорыя:Ігракі «Сент-Луіс Блюз» Катэгорыя:Ігракі «Эдмантан Ойлерз» Катэгорыя:Ігракі «Пітсбург Пінгвінз» Катэгорыя:Уладальнікі Кубка Стэнлі Катэгорыя:Удзельнікі матчаў усіх зорак НХЛ Катэгорыя:Ігракі «Анахайм Дакс» Катэгорыя:Ігракі «Вегас Голдэн Найтс»