«Горад герояў» () — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Walt Disney Animation Studios» 2014 года. Пераможца прэміі «Оскар» (2015) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм».
Сюжэт Па сюжэце, юны Хіро Хамада — прыроджаны вынаходнік і геній канструявання робатаў. Разам са старэйшым братам Тадашы яны ўвасабляюць у жыццё самыя перадавыя ідэі ў Тэхнічным універсітэце горада будучыні Сан-Франсокіа. Пасля серыі загадкавых падзей сябры аказваюцца ў цэнтры каварнай змовы. Страціўшы надзею, Хіро вырашае выкарыстаць вясёлага і лагоднага эксперыментальнага робата Бэймакса, перапраграмаваць яго ў непаражальную баявую машыну.
Спасылкі
Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Мультфільмы 2014 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Генры Джэкман