25 кастрычніка 2021 года ў Судане адбыўся ваенны пераварот, падчас якога прынамсі 5 высокапастаўленых асоб былі затрыманы, у тым ліку прэм’ер-міністр Абдала Хамдок. Мела месца блакаванне доступу да мабільнай сувязі і Інтэрнэту ў краіне. Было абвешчана аб увядзенні рэжыму надзвычайнага становішча і роспуску ўрада. Перадумовы
Прэзідэнт Амар аль-Башыр, які кіраваў краінай з моманту дзяржаўнага перавароту 1989 года, быў скінуты вайскоўцамі ў 2019 годзе пасля некалькіх тыдняў масавых пратэстаў. Пратэстоўцы былі прыхільнікамі кааліцыі «Сілы за свабоду і перамены», якая пагадзілася на падзел улады з вайскоўцамі, стварыўшы Суверэнны савет Судана.
У верасні 2021 года адбылася няўдалая спроба ваеннага перавароту. Са слоў міністра інфармацыі, злачынцамі былі «прыхільнікамі ранейшага рэжыму», якія спрабавалі ўзяць пад кантроль будынка дзяржаўных тэлерадыёвяшчальных кампаній і цэнтральнае вайсковае камандаванне. Пасля інцыдэнту былі арыштаваны 60 ваенных.
З тых часоў напружанасць у адносінах паміж вайскоўцамі і грамадзянскімі асобамі ўзрасла, паколькі ваенныя лідары пачалі патрабаваць рэформаў з боку «Сіл за свабоду і перамены» і заклікалі да адстаўкі асоб з кабінета міністраў.
16 кастрычніка пратэстоўцы выйшлі на вуліцы, патрабуючы змены ўлады. Яны заклікалі генерала Абдэля Фатаха аль-Бурхана, кіраўніка Суверэннага савета, захапіць кантроль над краінай.
21 кастрычніка праваенныя пратэстоўцы правялі сядзячую дэманстрацыю ля прэзідэнцкага палаца, у той час як тысячы людзей выйшлі на вуліцы ў падтрымку пераходнага ўрада. 24 кастрычніка яны заблакавалі асноўныя дарогі ў Хартуме. Сілы бяспекі ўжылі слёзацечны газ для разгону натоўпу.
Ход падзей 24 кастрычніка 2021 года суданскія вайскоўцы арыштавалі прынамсі пецярых высокапастаўленых дзяржаўных дзеячаў Судана. Пазней паведамлялася аб масавых адключэннях Інтэрнэту і мабільнай сувязі па ўсім Судане.
Па словах сведкі агенцтва Reuters, падчас перавароту на вуліцы Хартума выйшлі байцы сіл аператыўнай падтрымкі.
Пазней у той жа дзень Абдэль Фатах аль-Бурхан увёў надзвычайнае становішча і абвясціў аб роспуску ўрада і суверэннага савета. У тэлезвароце ён заявіў, што новы тэхнакратычны ўрад будзе кіраваць краінай да наступных выбараў, якія адбудуцца ў ліпені 2023 года.
Па даных саудаўскай тэлекампаніі Al Hadath TV, узброеныя сілы змясцілі грамадзянскага прэм’ер-міністра Абдалу Хамдока пад дамашні арышт пасля аблогі яго дома. Міністр прамысловасці Ібрагім аль-Шэйх, губернатар Хартума Айман Халід і міністр інфармацыі Хамза Балул таксама былі ўзяты пад варту. Былі арыштаваны члены кіруючага суверэннага савета Махамед аль-Факі і Фейсал Салех, саветнік прэм’ер-міністра па СМІ.
У пазнейшых паведамленнях сцвярджалася, што яны былі дастаўлены ў неўстаноўленае месца, і незразумела, ці быў сярод іх Хамдок. Па словах сведак, ваенныя разгарнуліся па ўсёй сталіцы, абмяжоўваючы перамяшчэнне грамадзянскіх асоб. Міжнародныя рэйсы былі прыпынены пасля закрыцця аэрапорта Хартума. Адразу ж пасля інцыдэнту міжнародныя назіральныя групы паведамілі аб маштабных адключэннях Інтэрнэту ў Судане. Гэтыя перабоі пазней былі пацверджаны міністэрствам інфармацыі. Таксама паведамлялася пра перабоі мабільнай сувязі.
Грамадзяне, якія выступалі супраць ваеннага перавароту, выйшлі на вуліцы Хартума. Арыштаваны Абдала Хамдок падчас перавароту заклікаў выходзіць на дэманстрацыі. Вайскоўцы пачалі страляніну па натоўпе пратэстоўцаў. Пацярпелі 12 грамадзянскіх асоб.
Пазней колькасць ахвяр павялічылася да 7 загінуўшых і 140 параненых. Потым колькасць забітых вырасла да 10.
Наступствы У лістападзе замест Суверэннага савета ўтвораны Пераходны суверэнны саветВ Судане назначен новый управляющий Суверенный совет.
Пагроза застацца без фінансавай падтрымкі звонку заахвоціла суданскіх вайскоўцаў аднавіць на пасадзе Абдалу Хамдока. 21 лістапада Бурхан падпісаў у Хартуме пагадненне з Хамдокам аб вяртанні апошняга на пасаду прэм’ер-міністра. Аднак прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, якія ўвесь месяц гэтага дамагаліся, вырашылі не спыняць пратэсты. У выніку сутыкненняў дэманстрантаў з сіламі правапарадку ў краіне за гэты месяц загінула каля 40 чалавекПереворот в Судане развернулся.
Рэакцыя Джэфры Д. Фелтман, спецыяльны пасланнік ЗША на Афрыканскім Рогу, заявіў, што Злучаныя Штаты «глыбока ўстрывожаны» першапачатковымі паведамленнямі аб ваенным перавароце.
Місія Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Судане асудзіла дзяржаўны пераварот і заклікала да неадкладнага вызвалення ўсіх арыштаваных чыноўнікаў.
Афрыканскі Саюз выступіў з заявай, у якім таксама заклікаў вызваліць палітычных лідараў. Гл. таксама Ваенны пераварот у Гвінеі (2021) Ваенны пераварот у Малі (2021) Ваенны пераварот у М’янме (2021) Спроба ваеннага перавароту ў Нігеры (2021) Зноскі
Катэгорыя:Падзеі 25 кастрычніка Катэгорыя:Кастрычнік 2021 года Катэгорыя:Канфлікты 2021 года Катэгорыя:2021 год у палітыцы Катэгорыя:Суданская рэвалюцыя Катэгорыя:Дзяржаўныя перавароты