Беларускі голас (25 сакавіка 1951, Таронта, Канада — ?) — часопіс беларускай эміграцыі Канады. Выдаваўся Сяргеем Хмарам. Асвятляў палітычнае і культурнае жыццё Беларусі.
З 1957 па 1966 год выдаваліся дадаткі газеты «Сігналы» і «Маланка», у 1967 — «Беларусы ў Канадзе», у 1970 — дадатак з нагоды 20-годдзя беларускай прэсы ў Канадзе.
Катэгорыя:Часопісы Канады Катэгорыя:З’явіліся ў 1951 годзе Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1945—1990) Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове