Інцыдэнт у Дэсэ — здарэнне, звязанае з забойствам вайскоўцаў Узброеных Сіл Эфіопіі аромскага паходжання баевікамі амхарскага апалчэння «Фано». Выпадак адбыўся 26 кастрычніка 2021 года падчас Тыграйскага канфлікту ў горадзе Дэсэ, рэгіён Амхара, Эфіопія.
Інцыдэнт У кастрычніку 2021 года ўрадавыя сілы разгарнулі шырокае наступленне супраць тыграйскіх паўстанцаў. У раёне Дэсэ дзейнічалі падраздзяленні з рэгіёну Аромія і апалчэнцы «Фано». Паміж імі ў апошні час з’явіўся шэраг рознагалоссяўAFP, 3 June 2021: 'It was a war': Ethnic killings cloud Ethiopia's election buildup. Сітуацыю пагаршалі актывізацыя групоўкі «Вызваленчая армія Арома» і паразы праўрадавых атрадаў пад ДэсэBrookings, 9 August: Dangerous trends in Ethiopia: Time for Washington’s tough loveDaily Nation (Kenya), 17 October 2021: Ethiopia: Tigray Fighters Vow to End Abiy's 'Final Offensive'. Эфіопская армія паспрабавала аслабіць ціск праціўніка за кошт авіяналётаў на Агбе і Мэкэле, але гэта не прынесла якіх-небудзь станоўчых вынікаў для сіл пад Дэсэ.
26 кастрычніка вайскоўцы федэральнай арміі паспрабавалі пакінуць свае пазіцыіMereja, 26 October 2021: ከ10 በላይ የኦሮሞ ጦር መኮንኖች በአማራ ልዩና ፋኖ ተረሸኑ። ልክ እንደ ኮ/ል መንግስቱ መጨረሻ ጊዜያቶች ጦሩን ማን እንደሚመራው ሁሉ ለማወቅ ያስቸግራል ተባለ።. Падраздзяленні з Ароміі і Вобласці Народнасцяў Паўднёвай Эфіопіі пачалі адступацьIG News (Pakistan), 27 October 2021: Renewed battles between the Ethiopian army and the Amhara militias . Апалчэнцы «Фано», што на дадзеным участку фронту выконвалі функцыі заградатрадаў, паспрабавалі прадухіліць уцёкі сілавікоў. У ходзе гэтага яны забілі да 10 вайскоўцаў-арома. Сярод ахвяр былі афіцэры Ахмед Абрахам, Гірма Феіса, Хабтаму Мегерса і Абдыса Адугна.
Спасылкі World Peace Foundation: Starving Tigray
Катэгорыя:Падзеі 26 кастрычніка Катэгорыя:Кастрычнік 2021 года Катэгорыя:2021 год у Эфіопіі Катэгорыя:Масавыя забойствы падчас Тыграйскага канфлікту Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2021 годзе