Васі́ль Ю́р’евіч Ткачо́ў (, Гута, Рагачоўскі раён — 13 лютага 2022Умер известный белорусский драматург Василь Ткачев) — беларускі празаік і драматург. Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і вясковых настаўнікаў. Пасля заканчэння Ільічоўскай сярэдняй школы ў 1966 годзе працаваў у раённых газетах у Івацэвічах і Карме. У 1967 годзе прызваны ў Савецкую Армію. Скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча ў 1973 годзе. Служыў у Туркменістане вайсковым карэспандэнтам. У 1979—1980 гадах працаваў рэдактарам рэкламы камбінату «Туркменгандальрэклама» (Ашгабат). З 1980 годзе — карэспандэнт шматтыражкі «Сельмашавец» (Гомель), у 1983—1985 гадах — стыліст, спецыяльны карэспандэнт абласной газеты «Гомельская праўда». У 1989 годзе абраны сакратаром Гомельскага абласнога аддзялення СП БССР. Член СП СССР з 1989 года.
Адзін з найбольш вядомых прыхільнікаў і арганізатараў стварэння беларускай сталіцы народнага гумару ў Аўцюках Калінкавіцкага раёна. Жыў у Гомелі.
Творчасць Першае апавяданне «Шчарбаты нож» надрукаваў у 1966 годзе ў часопісе «Вясёлка». Аўтар п’ес «Сівы бусел» (пастаўлена ў 1985), «Вокны» (пастаўлена ў 1985), «Прыгоды з Канапухіным» (пастаўлена ў 1988), «Лесьвіца» (пастаўлена ў 1988), «Кветкі-ягадкі» (пастаўлена ў 1990), аднаактоўкі «Дублёр» і інш. Пераклаў на беларускую мову п’есу Л. Петрушэўскай «Маскоўскі хор» (пастаўлена ў 1989).
Кнігі 1975 — «Хітры Данік», зборнік апавяданняў для дзяцей 1984 — «Партрэт салдата», зборнік апавяданняў для дзяцей 1985 — «Дзень у горадзе», зборнік апавяданняў 1988 — «Пахвалі пражыты дзень», кніга публіцыстыкі 2001 — «Канфуз» 2002 — «Тратнік», кніга прозы 2003 — «Вятрак — птушка вольная», зборнік апавяданняў 2004 — «Незвычайны дыктант» 2005 — «Вячыстыя лясы Гомельшчыны» 2009 — «Снукер», аповесці, апавяданні, п’есы 2020 — «Мішэнь», зборнік апавяданняў
Узнагароды Пераможца многіх літаратурных конкурсаў, Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі за кнігу прозы «Снукер» (2011), прэміі імя Васіля Віткі (2012) і Кірылы Тураўскага (2013)Да 70-цігоддзя Ткачова , Сайт Мазырскай бібліятэкі.
Памяць 1 студзеня 2023 года на доме нумар 1 па вуліцы Яфрэмава ў Гомелі, дзе ў 1982—2022 гадах жыў Васіль Ткачоў, устаноўлена памятная дошкаПамятную доску в честь 75-летия со дня рождения писателя Василя Ткачева установили в Гомеле.
Літаратура
{Крыніцы/Беларускія пісьменнікі (1917—1990)|Васіль Ткачоў|539—540}}
Спасылкі Васіль Ткачоў на slounik.org Васіль Ткачоў на Беларускай палічцы Васіль Ткачоў на kamunikat.org
Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Драматургі СССР Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі