Фестыва́ль наро́днага гу́мару «Аўцюкі́» — фестываль, які ладзіцца з 1995 года ў вёсках Вялікія і Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага раёна (Гомельская вобласць). З ініцыятывай правядзення выступіў старшыня Беларускага дзіцячага фонду пісьменнік Уладзімір Ліпскі.
У фестывалі прымаюць удзел творчыя калектывы з усіх рэгіёнаў Беларусі, таму ён мае назву «ўсебеларускі», у адрозненьне ад мясцовых фестываляў гумару, якія праводзяцца ў вёсках Спорава Бярозаўскага раёна, Баянічы Любанскага раёна, Дубіна Валожынскага раёну, горадзе Капыль Мінскай вобласці.
У 2008 годзе на фестывалі адбылося адкрыццё помніку Каласку і Калінцы, як называюць тутэйшых жыхароў. У 2012 годзе планавалася адкрыццё музея-сядзібы гумару «Сядзіба Каласка і Калінкі».
Гады правядзення 1995 — 1-ы 1997 — 2-і 2008 — 6-ы 2012 — 7-ы
Гл. таксама Спораўскія жарты
Спасылкі Алена Германовіч, БелаПАН. У Аўцюках фестываль народнага гумару
Катэгорыя:Фестывалі Катэгорыя:Гумар Катэгорыя:Калінкавіцкі раён