Smooth Season — дэбютны студыйны альбом трып-хоп гурта B Side, выдадзены ў чэрвені 2011 года.

Запіс ударных інструментаў ажыццяўляўся ў 2010—2011 гадах на мінскіх студыях: Mapletree (Алег Даманчук), Granny rec. (Анатоль Шманай), Sparrows’ Sons rec. (Яўген Бельскі). Запіс астатніх інструментаў і вакала, а таксама звядзенне і майстарынг — B_Side rec.

Кампазіцыі

Дадатковыя звесткі Кампазіцыя «Through Fingers» была натхнёная відэаінсталяцыяй канадскага рэжысёра Грэгары Колбера «Ashes and Snow»; тут жа гучыць сэмпл голасу амерыканскага акцёра Лоўрэнса Фішбарна. У кампазіцыі «Stop Silence» можна пачуць голас Марціна Лютэра Кінга.

Спасылкі Smooth Season на афіцыйным сайце B_Side Внештатный эксперт Е.Долгих: B_Side «Smooth Season» на expert.by

Катэгорыя:Альбомы B Side Катэгорыя:Альбомы ў жанры трып-хоп Катэгорыя:Дэбютныя альбомы