«Страчанае звяно» () — амерыканска-канадскі анімацыйны фільм студый Laika і Annapurna Pictures 2019 года. Фільм выкананы па тэхналогіі stop motion. Пераможца прэміі «Залаты глобус» (2020) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм».
Сюжэт Бясстрашны натураліст і даследчык Лаянэл Фрост паставіў перад сабой задачу расказаць свету аб існаванні розных стварэнняў, пра якія гавораць толькі легенды. Яго новым адкрыццём становіцца Лінк, так званае «страчанае звяно» — самотны еці, які пражывае ў глухіх лясах Паўночнай Амерыкі.
Фрост вырашае дапамагчы новаму сябру знайсці найбліжэйшых сваякоў, для чаго дзіўная кампанія адпраўляецца ў Тыбет.
Спасылкі
Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Мультфільмы Канады Катэгорыя:Мультфільмы 2019 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Картэр Бёруэл