Німскі ўніверсітэт () — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Нім.

Агульная характарыстыка Універсітэт створаны ў 2007 годзе. Кампаненты ўніверсітэта размешчаны на чатырох пляцоўках у агламерацыі Нім. Яго асноўны кампус знаходзіцца ў форце Вабан на поўнач ад цэнтра горада, у яго ёсць дадатковы кампус у Ле-Карм у цэнтры горада, а таксама пляцоўка ў навуковым парку Жоржа Беса на поўдні горада.

Структура Факультэт псіхалогіі, літаратуры, мовы і гісторыі Факультэт навук і мастацтваў Факультэт права, эканомікі і кіравання

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:Нім