Перпіньянскі ўніверсітэт () — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Перпіньян.
Агульная характарыстыка Перпіньянскі ўніверсітэт вядомы таксама як Універсітэт «Via Domitia». Гэта шматпрофільны ўніверсітэт, які аб’ядноўвае каля 9 тысяч студэнтаў, падзеленых на 4 навучальныя і даследчыя факультэты і 3 інстытуты. Ён уключае ў сябе таксама адну з 200 французскіх інжынерных школ, акрэдытаваных станам на 1 верасня 2020 года для атрымання дыплома інжынера. Першы ўніверсітэт у Перпіньяне быў створаны яшчэ ў 1349 годзе каралём Арагона Педра IV. Гэта адзін з найстарэйшых універсітэтаў у рэгіёне.
Структура Факультэт права і эканомікі Факультэт літаратуры і гуманітарных навук Факультэт дакладных і эксперыментальных навук Факультэт фізкультуры і спорту Тэхналагічны інстытут Інстытут бізнес-адміністравання Трансгранічны франка-каталонскі інстытут
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:Перпіньян