Катастрофа Ан-12 пад Іркуцкам — крушэнне транспартнага самалёта Ан-12 беларускай авіякампаніі «Гродна» пад горадам Іркуцк у Расіі 3 лістапада 2021 года, на борце было 9 чалавек і яны ўсе загінуліНа борце Ан-12, які разьбіўся пад Іркуцкам, было 9 чалавек, Радыё Свабода, 4-11-2021https://www.bbc.com/russian/news-59137517 Самолет Ан-12 разбился при заходе на посадку под Иркутском. Выживших нет.

Самалёт Паветранае судна эксплуатавала беларуская авіякампанія «Гродна».

Самалёт Ан-12БК быў выраблены на Ташкенцкім механічным заводзе. Палёты пачаў у 1968 годзе ў ВПС СССР. У 1991 годзе перайшоў уВПС РФ. З 2003 лётаў у армянскай авіякампаніі Air Armeniahttps://russianplanes.net/reginfo/7080. Праз 11 гадоў, у 2014 годзе перайшоў у таджыкскую Asia Airways, адкуль праз 2 гады адправіўся ў авіякампанію «Гродна», і пралятаў там 2 гады і 11 месяцаў да дня катастрофы. Самалёту было 53 гадыРазбившийся по Иркутском Ан-12 эксплуатировался более 53 лет..

Катастрофа Паводле даных МНС Расіі, самалёт, які выконваў рэйс Якуцк—Іркуцк, знік з радараў у 14:45 па маскоўскім часе. Як паведамілі ў Расавіяцыі, сувязь з Ан-12 была страчана пасля таго, як яго экіпаж паведаміў пра патрэбу пайсці на другі круг. Самалёт знайшлі за 7 км ад Іркуцка ў раёне населенага пункта Піваварыха. На борце самалёта, па інфармацыі МНС, знаходзілася дзевяць чалавек — 5 членаў экіпажа і 4 службовыя пасажыры, якія суправаджалі груз.

Ахвяры На борце самалёта Ан-12 дзевяць чалавек знаходзіліся: чацвёра грамадзян Расіі, двое — Украіны і трое — Беларусі. Сярод беларусаў гэта былі штурман Андрэй Сяргееў, інжынер Дзмітрый Гарманенка і авіяцыйны інжынер Максім КарпукВ России разбился грузовой самолет авиакомпании «Гродно». Известно о семи погибших . Камандзір судна — Аляксандр Ягораў (Расія), другі пілот — Алег Шчучко (Украіна), бортмеханік — Юрый Кропалеў (Расія), бортрадыст — Аляксандр Чупрыненка (Украіна), службовы пасажыр — Юрый Валодзін (Расія), службовы пасажыр — Алег Вішнёў (Расія)На борце Ан-12, які разбіўся ў Расіі, былі трое грамадзян Беларусі.

Катэгорыя:Авіяцыйныя здарэнні ў Расіі Катэгорыя:Падзеі 3 лістапада Катэгорыя:Лістапад 2021 года Катэгорыя:Катастрофы 2021 года