«Лі́ла і Сціч» () — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Walt Disney Feature Animation» 2002 года.

Сюжэт Ліла — маленькая дзяўчынка 6 гадоў, якая жыве на Гаваях. Бацькі памерлі, яна сірата і жыве разам са сваёй старэйшай сястрой Нані. Ліла любіць усіх жывёл, але больш за ўсё яна пасябравала з сабакам па імі Сціч.

Насамрэч Сціч (іншая назва — узор 626) — замаскіраваны іншапланецянін, які прыкінуўся сабакам, каб схавацца ад пераследу інтэргалактычнай паліцыі. Сціча перапраўлялі ў інтэргалактычную турму, але яму ўдалося выслізнуць і прызямліцца на Зямлі, дзе ён і сустрэў Ліла. І цяпер Сціч вучыцца таму, чаму не быў навучаны — клопату пра іншых.

Спасылкі

Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Мультфільмы 2002 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Алан Сільвестры