Сен-Мало́ () — заліў праліва Ла-Манш каля паўночнага ўзбярэжжа Францыі, паміж паўастравамі Брэтань і Катантэн.
Даўжыня заліва складае 115 км, шырыня каля ўвахода да 125 км, глыбіні да 51 м. Прылівы вышынёй да 15 метраў, паўсутачныя.
У заліў упадае рака Ранс, у вусці якой знаходзіцца горад і порт Сен-Мало і ў 1967 годзе пабудавана прыліўная электрастанцыя. Таксама ў заліве порт Гранвіль.
Літаратура
Спасылкі Сен-мало (залив) // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru
Катэгорыя:Залівы Францыі Катэгорыя:Ла-Манш