«Рапунцэль: Заблытаная гісторыя» () — амерыканскі музычны прыгодніцкі фэнтэзійна-камедыйны мультфільм 2010 года, створаны студыяй Walt Disney Animation Studios. Рэжысёрамі сталі Натан Грэна і Байран Ховард. Сцэнарый напісаў Дэн Фогельман на аснова нямецкай казкі «Рапунцэль».
Першапачаткова задуманы і прапанаваны мультыплікатарам Disney Глэнам Кінам у 2001 годзе, мультфільм знаходзіўся ў вытворчасці шэсць гадоў коштам, які ацэньваецца ў 260 мільёнаў долараў, што робіць яго найдаражэйшым мультыплікацыйным поўнаметражным фільмам у гісторыі і адным з найдаражэйшых фільмаў за ўсе часы. Мульцік выкарыстоўвае ўнікальны мастацкі стыль, які спалучае элементы камп’ютарнай графікі (CGI) і рысаванай анімацыі з нефотарэалістычным рэндэрынгам.
Прэм’ера мультфільма прайшла ў Лос-Анджэлесе 14 лістапада 2010 года. У пракат выйшаў 24 лістапада праз Walt Disney Pictures. Мульцік сабраў 592 мільёны долараў і стаў восьмым па прыбытковасці фільмам 2010 года. Таксама атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў, асабліва за анімацыю, і быў намінаваны на шэраг узнагарод, у тым ліку на прэмію «Оскар» за найлепшую песню да фільма на 83-й цырымоніі. Карціна паклала пачатак стварэнню кароткаметражкі «Рапунцэль: Доўга і шчасліва» (2012) .
Сюжэт Абаяльны злодзей Флін Вандрук падарожнічае па жыцці з лёгкасцю, толькі таму, што ён прыгожы, балбатлівы і ўдачлівы. І, здавалася, фартуна заўсёды на яго баку. Але аднойчы Флін выбірае высокую вежу ў густым гушчары лесу ў якасці «спакойнага» сховішча, дзе аказваецца звязаным па руках і нагах юнай прыгажуняй па імені Рапунцэль.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Мультфільмы 2010 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Алан Менкен