Міжнародныя санкцыі супраць Беларусі — абмежавальныя палітычныя і эканамічныя меры, уведзеныя ў дачыненні да юрыдычных і грамадска-палітычных асоб Рэспублікі Беларусь, якія, на думку міжнародных арганізацый і асобных дзяржаў, маюць дачыненне да фальсіфікацый вынікаў прэзідэнцкі выбараў 2020 года, і адказных за гвалт і рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Ініцыятарам увядзення санкцый з мэтай міжнароднай ізаляцыі юрыдычных і грамадска-палітычных асоб Беларусі стала кіраўніцтва Еўрапейскага саюза, якое падтрымалі іншыя краіны: Вялікабрытанія, ЗША, Канада, Украіна, Швейцарыя.

Санкцыі Еўрасаюза

3-ці пакет санкцый

4-ы пакет санкцый У лютым 2021 года вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль аб’явіў аб падрыхтоўцы чацвёртага пакета санкцый, аднак Савет Еўрасаюза зацвердзіў яго толькі на сваім пасяджэнні ў Люксембургу толькі 21 чэрвеня 2021 года.

У новы санкцыйны спіс патрапілі 78 фізічных асоб, а таксама 8 прадпрыемстваў і кампаній, сярод якіх МАЗ, БелАЗ і нафтатрэйдэр «Новая нафтавая кампанія». «Гэтае рашэнне было прынята з прычыны эскалацыі сур’ёзных парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі і гвалтоўных рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці, дэмакратычнай апазіцыі і журналістаў».

Патрапіў пад санкцыі і шэраг прадпрымальнікаў. Сярод іх расіянін Міхаіл Гуцарыеў, які вядзе ў Беларусі бізнес у калійным і нафтавым сектарах; а таксама Аляксандр Шатроў, кіраўнік ІТ-кампаніі «Сінезіс», якая дае ўладам Беларусі платформу для відэаназірання, якая выкарыстоўвае тэхналогію распазнання асоб. Як і раней, усе кампаніі і фізічныя асобы, якія трапілі ў пакет, не змогуць атрымліваць фінансавыя сродкі з ЕС, іх актывы ў Еўрасаюзе замарожаныя. Акрамя таго, фізічным асобам забаронены ўезд у краіны аб’яднання.

5-ы пакет санкцый

5-ы пакет санкцый — гэта адказ на міграцыйны крызіс паміж Беларуссю і краінамі Еўрапейскага саюза. Ініцыятарам 5-га пакета санкцый упершыню выступіла Данія.

Санкцыі ЗША

Санкцыі ЗША супраць Беларусі былі ўведзены ў 2006 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія выклікалі крытыку за неадпаведнасць, на думку ЗША, міжнародным стандартам. Уведзеныя меры ўключалі забарону на паездкі і замарожванне актываў ключавых дзяржаўных дзеячаў, а таксама шэрагу дзяржаўных арганізацый.

У 2008 годзе, пасля дыпламатычнага канфлікту з высыланнем амерыканскіх дыпламатаў, санкцыі сталі больш жорсткімі, узмацняючы ціск на беларускае кіраўніцтва. У 2015 годзе абмежаванні часткова змякчылі, дазволіўшы дзейнасць асобных дзяржаўных кампаній, але большасць уведзеных ЗША санкцый заставаліся ў сіле.

Сітуацыя змянілася пасля беларускіх выбараў 2020 года, калі ЗША ўвялі дадатковыя меры ў дачыненні да асоб і арганізацый, якія, на думку ЗША, прывялі да палітычнай нестабільнасці ў краіне. Гэтыя санкцыі ўключалі візавыя абмежаванні і замарожванне актываў.

У 2021 годзе, пасля прымусовай пасадкі рэйса Ryanair, ЗША дадалі ў спіс новыя фізічныя і юрыдычныя асобы, а таксама ўвялі асобныя абмежаванні на аперацыі з беларускай суверэннай пазыкай. Адначасова былі ўведзены меры супраць тых, хто, як меркавалася, быў датычны да міграцыйнага крызісу з ЕС.

У 2022 годзе, у адказ на супрацоўніцтва Беларусі з Расіяй ва ўварванні ва Украіну, ЗША зрабілі больш жорсткім экспартны кантроль, забараніўшы пастаўкі адчувальных тэхналогій для беларускіх абаронных і прамысловых сектараў. Таксама была накладзена забарона на экспарт прадметаў раскошы для беларускіх і расейскіх прадпрымальнікаў.

У 2023 і 2024 гадах ЗША працягнулі пашыраць санкцыі, дадаўшы ў спіс новыя фізічныя і юрыдычныя асобы, звязаныя з падзеямі 2020 года і якія падтрымліваюць эканамічную і знешнепалітычную лінію краіны. Гэтыя меры ўзмацнілі эканамічны ціск на БеларусьОбзор санкций США в отношении Беларуси.

Санкцыі Канады 21 чэрвеня 2021 года Канада ўвяла санкцыі супраць 17 фізічных асоб і 5 арганізацый.

Санкцыі Вялікабрытаніі 21 чэрвеня 2021 года Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць 7 фізічных асоб і 1 арганізацыю.

Эканамічныя наступствы санкцый

Для краін Еўрапейскага саюза На думку дырэктара даследчай кампаніі InComeIn Ірыны Юзвак ЕС даў зразумець — ён гатовы ўзяць частку стратаў на сябе: «Паколькі пацярпіць, у тым ліку, і еўрапейскі бізнес, які цесна супрацоўнічае з кампаніямі і асобамі, якія трапілі ў санкцыйны спіс».

Супрацьдзеянне санкцыям : У сярэдзіне чэрвеня 2021 года прадстаўнікі Аўстрыі заявілі, што яны супраць фінансавага сектара санкцый, бо крыніцай больш за 90 % усіх грошай, якія Беларусь займае ў ЕС, з’яўляецца Аўстрыя.

Дзеянні Беларусі ў адказ і абыход санкцый Старшыня Савета Міністраў Беларусі падпісаў пастанову ад 27 мая 2025 года № 287 «Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 снежня 2021 г. № 700», якая была адказам урада Беларусі на санкцыі Еўрапейскага саюза ад 22 мая 2025 года аб увядзенні павышаных мытных пошлін на ўвоз у ЕС сельскагаспадарчай прадукцыі з Беларусі. Прынятай пастановай знята забарона на ўвоз і рэалізацыю на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь бульбы, цыбулі рэпчатай, капусты свежай белакачаннай, яблыкаў, якія паходзяць з недружалюбных краін, уключаючы ўсе дзяржавы—члены ЕС. Рашэнне адмяніць абмежаванні на ўвоз сельгаспрадукцыі з «недружалюбных» краін прынята на фоне харчовага крызісу ў краіне. У беларускіх магазінах назіраецца дэфіцыт бульбы, цыбулі, капусты, агуркоў.

Крыніцы

Катэгорыя:Пратэсты ў Беларусі (2020—2021) Катэгорыя:2021 год у Беларусі Катэгорыя:2022 год у Беларусі Катэгорыя:2023 год у Беларусі Катэгорыя:2024 год у Беларусі Катэгорыя:2025 год у Беларусі Катэгорыя:Санкцыі супраць Беларусі Катэгорыя:Знешняя палітыка Беларусі