«Без канца» () — польскі драматычны фільм 1985 года кінарэжысёра і сцэнарыста Кшыштафа Кеслёўскага. Першая сумесная праца рэжысёра з суаўтарам сцэнарыя Кшыштафам Пясевічам і кампазітарам Збігневам Прайснерам, з якімі ён пазней рабіў усе наступныя фільмы. Галоўныя ролі выканалі , , Аляксандр Бардзіні, , .
Сюжэт Адвакат Антоні Зыра памірае ад сардэчнага прыступу. Пасля смерці мужа, яго жонка Уршуля губляе сэнс свайго існавання, Антэк быў для яе самым блізкім чалавекам. Ні праца перакладчыцай, ні выхаванне сына не могуць вярнуць ёй жаданне жыць. Неўзабаве да яе па дапамогу звяртаецца Ёанна, жонка рабочага Дарыюша Стаха, асуджанага за арганізацыю забастоўкі. Антэк быў яго адвакатам. Шчыра жадаючы дапамагчы, Уршуля бярэцца знайсці новага адваката, яна праглядае паперы мужа і знаходзіць імя адваката Лабрадара. Праз нейкі час, Уршуля зноў вяртаецца да мужавых папераў і заўважае, што побач з прозвішчам Лабрадара стаіць пытальнік, выведзены чырвоным фламастарам. Спярша яна думае, што гэта зрабіў яе сын Яцак, але неўзабаве ў яе з’яўляецца іншая думка. Яна пачынае падазраваць, што гэта знак ад Антэка.
Акцёрскі склад
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы Польшчы 1985 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1985 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Польшчы Катэгорыя:Палітычныя фільмы Катэгорыя:Фільмы на польскай мове Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Кшыштафа Кеслёўскага Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Кшыштафа Кеслёўскага Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Кшыштафа Пясевіча Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Збігнеў Прайснер