Сенсі́лы, сэнсілы (ад  — які адчувае) — прасцейшыя органы пачуццяў у беспазаваночных жывёл.

Сенсіла складаецца з кутыкулярнага аддзела і адной або некалькіх нервовых клетак, звязаных з цэнтральнай нервовай сістэмай. Вонкавая частка сенсілы ўтворана клеткамі покрвываў і прадстаўлена валаском (датыкальная сенсіла) альбо тонкай кутыкулярнай пласцінкай, купалам або конусам, пагружанымі ў ямку (нюхальныя і смакавыя сенсілы).

Сенсілы размешчаны на целе жывёлы паасобку або групамі. Найбольшая іх колькасць знаходзіцца на вусіках, ротавых частках, канечнасцях і хваставых прыдатках. тут яны аб’яднаны ў складаныя органы з колькасцю ў некалькі тысяч сенсіл (напрыклад, на антэнах трутня іх налічваецца каля 30 000).

Літаратура

Спасылкі База знаний по молекулярной и общей биологии человека (HUMBIO)

Катэгорыя:Органы пачуццяў Катэгорыя:Анатомія членістаногіх