Юзаф Прозар (; , Бобцін у Жамойці — ) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Прадстаўнік шляхецкага роду Прозараў уласнага герба. Сын Станіслава Прозара і Ружы Сыруць.

Юзаф Прозар атрымаў адукацыю ў рыцарскай акадэміі ў Люневілі, якую ён скончыў у 1741 годзе. Ён атрымаў патэнт паручніка герцагства Латарынгіі. Маёр (1751), оберст-лейтэнант (1756), генерал-маёр (1762).

Пасол на соймы Ковенскага павета ў 1756 і 1758 гадах. У 1764 годзе Юзаф Прозар стаў членам генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага. У 1764 годзе ён быў выбраны паслом (дэпутатам) ад Ковенскага павета на канвакацыйны і каранацыйны соймы. Член скарбовага дэпартамента Пастаяннай рады з 1777 года.

Падстароста ковенскі, войскі ковенскі (1755), староста ковенскі з 1762 года, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1782 годзе, кашталян віцебскі ў 1774—1781 гадах, ваявода віцебскі ў 1781—1787 гадах. Соймавы суддзя ў 1784 і 1786 гадах.

На Юзаф Прозар быў прызначаны членам скарбовай камісіі Вялікага Княства Літоўскага.

У маёнтку Дудзічы Менскага ваяводства адкрыў школу, пабудаваў уніяцкую царкву, палац, у Сігневічах Берасцейскага ваяводства — касцёл, шпіталь і школу.

Памёр года, пахаваны ў Сігневіцкім касцёлеГісторыя і краязнаўства роднага краю  — Сігневіцкі яслі-сад—сярэдняя школа Бярозаўскага раёна .

Узнагароды Ён быў узнагароджаны Ордэнам Святога Станіслава (1775) і ордэнам Белага арла (1785).

Сям’я

У першым шлюбе з Феліцыянай з Неміровічаў-Шчытоў, дачкой кашталяна мсціслаўскага Юзафа Неміровіча-Шчыта і Петранелы Схаластыкі з Валадковічаў. Дзеці ад першага шлюбу: Караль; Ігнацы Каятан; Антоній; Петранела; Марыяна.

Пасля заўчаснай смерці Феліцыяны (пам. 1766) Юзаф Прозар другі раз ажаніўся ў 1767 годзе з Аляксандры Заранек. Дзеці ад другога шлюбу: Барбара; Ружа.

Трэці раз ажаніўся з Марыянай з Халецкіх, ад шлюбу з якой дзяцей не меў.

З ініцыятывы і на замову сваякоў мастак Францішак Смуглевіч напісаў карціну «Сям’я Прозараў», пад якой быў змешчаны тэкст Францішка Карпінскага ў памяць памерлага Ю. Прозара (захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве).

Літаратура

Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008, 2008. Polski Słownik Biograficzny t. 28 s. 532

Спасылкі

Катэгорыя:Войскія ковенскія Катэгорыя:Выпускнікі рыцарскай акадэміі ў Люневілі