Выбух бензавоза ў Фрытаўне — выбух, які адбыўся 5 лістапада 2021 года ў 22:00 UTC у сталіцы Сьера-Леонэ Фрытаўне. У выніку выбуху загінула не менш за 144 чалавекі, яшчэ каля 100 чалавек параненыя.

Выбух 5 лістапада 2021 года ў 22:00 па мясцовым часе (супадае з UTC) на адным са скрыжаванняў Фрытаўна адбылося ДТЗ. Грузавік сутыкнуўся з бензавозам. Паліва разлілося па дарозе. Мясцовыя жыхары прыйшлі на месца здарэння, каб сабраць паліва з бензавоза.

Пасля гэтага прагрымеў выбух. Загінула не менш за 100 чалавек.

Наступствы У выніку выбуху былі параненыя не менш за 100 чалавек, некаторыя з іх знаходзіліся ў крытычным стане. Па словах супрацоўніка аддзялення інтэнсіўнай тэрапіі бальніцы Конан, чакалася, што каля 30 параненых не выжывуць.

Рэакцыя Прэзідэнт Сьера-Леонэ Джуліус Маада Бія, які прысутнічаў на Канферэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па змене клімату ў Глазга, выказаў спачуванні і паабяцаў падтрымку сем’ям загінулых.

Віцэ-прэзідэнт Махамед Джулдэ Джала наведаў дзве бальніцы, у якіх знаходзіліся параненыя.

Катэгорыя:Катастрофы 2021 года Катэгорыя:Лістапад 2021 года Катэгорыя:Падзеі 5 лістапада