«Назаві мяне сваім імем» () — фільм рэжысёра Лукі Гуаданьіна, зняты па сцэнарыі Лукі Гуаданьіна, Джэймса Айворы і Уолтара Фазана, заснаваным на аднайменным рамане Андрэ Асімана. Прэм’ера стужкі адбылася на кінафестывалі «Сандэнс» 22 студзеня 2017 года.
Фільм быў высока ацэнены крытыкамі і ганараваны шматлікімі міжнароднымі ўзнагародамі. Быў намінаваны на прэмію «Оскар» 2018 года ў катэгорыях «Найлепшы фільм», «Найлепшая мужчынская роля», «Найлепшы адаптаваны сцэнарый» і «Найлепшая песня», атрымаўшы перамогу ў намінацыі «Найлепшы адаптаваны сцэнарый».
Сюжэт Лета 1983 года на поўначы Італіі. Сямнаццацігадовы Эліа Перлман жыве са сваімі бацькамі на загараднай віле. Да яго бацькі, прафесара археалогіі, прыязджае 24-гадовы амерыканскі аспірант Олівер, каб дапамагчы ў даследаваннях. Яго пасяляюць у сумежны з Эліа пакой. 220px|міні|злева|Кадр з фільма Эліа прапануе Оліверу экскурсію па наваколлі. Той згаджаецца. Паступова яны праводзяць усё больш часу разам. Эліа пачынае сустракацца з Марсіяй. Пазней ён адпраўляецца разам з Оліверам і бацькам на раскопкі.
Падчас чарговай паездкі ў горад Эліа прызнаецца Оліверу ў сваіх пачуццях да яго. Але Олівер лічыць, што юнаку не варта казаць пра гэта ўслых. Пазней яны цалуюцца, аднак Олівер кажа, што ім варта спыніцца. Эліа пачынае больш часу праводзіць з Марсіяй, але не перастае думаць пра Олівера. Эліа пакідае запіску пад дзвярыма Олівера. Увечары яны сустракаюцца і займаюцца сексам.
Перад ад’ездам у Амерыку Олівер разам з Эліа едуць у Бергама. Там яны праводзяць тры дні і развітваюцца. Пасля развітання маці адвозіць Эліа дадому. Вярнуўшыся ў горад, ён сустракае Марсію. Дзяўчына кажа, што нягледзячы на разрыў, хоча застацца сябрамі. Бацькі падтрымліваюць засмучанага Эліа.
На Хануку Перлманам тэлефануе Олівер і паведамляе пра свае заручыны. Пасля непрацяглай размовы з Оліверам Эліа падыходзіць да каміна і доўга глядзіць на полымя.
У ролях міні|250пкс|справа|А. Хамер і Ц. Шаламэ падчас прэс-канферэнцыі на Берлінскім МКФ, 2017 Тымаці Шаламэ — Эліа Перлман Майкл Сталберг — містэр Перлман Армі Хамер — Олівер Аміра Касар — Анэла Перлман Эстэр Гарэл — Марсія
Вытворчасць Асноўныя здымкі фільма пачаліся ў маі 2016 года. 23 мая быў абвешчаны акцёрскі склад, у які ўвайшлі Армі Хамер, Тымаці Шаламэ і Майкл Сталберг.
Рэліз Сусветная прэм’ера фільма адбылася 22 студзеня 2017 на кінафестывалі ў Сандэнсе. Ён таксама быў паказаны на Міжнародным кінафестывалі ў Таронта, 13 лютага 2017 года на Берлінскім міжнародным кінафестывалі і Нью-Ёркскім кінафестывалі 3 кастрычніка 2017 года. Рэліз стужкі ў ЗША адбыўся 24 лістапада 2017 года. Першы афіцыйны трэйлер быў паказаны 1 жніўня 2017 года.
Саўндтрэк
Крытыка «Назаві мяне сваім імем» атрымаў станоўчыя водгукі кінакрытыкаў. На сайце Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг 100% з сярэдняй ацэнкай 9.6/10 (грунтуючыся на 21 рэцэнзіі). На сайце Metacritic карціна атрымала 97 балаў з 100 (на аснове 9 водгукаў).
Узнагароды і намінацыі Спіс узнагарод і намінацый Кінапрэмія Катэгорыя Намінант(ы) Вынік Берлінскі кінафестываль2017Прэмія «Тэдзі»Назаві мяне сваім імем Міжнародны кінафестываль у Сан-Себасцьяне2017Прэмія «Себасцьян» за найлепшы фільмНазаві мяне сваім імем Кінафестываль Chéries-Chéris2017Гран-пры за найлепшы фільмНазаві мяне сваім імем Мельбурнскі міжнародны кінафестываль2017Прэмія народны выбар за найлепшы мастацкі фільмНазаві мяне сваім імем Асацыяцыя кінакрытыкаў Чыкага2017Найлепшы фільмНазаві мяне сваім імем Найлепшы рэжысёрЛука Гуаданьіна Найлепшы акцёрТымаці Шаламэ Найлепшы акцёр другога планаАрмі Хамер Майкл Сталберг Найлепшы адаптаваны сцэнарыйДжэймс Айворы Шматнадзейны выканаўцаТымаці Шаламэ Найлепшы мантажУолтэр Фазана Прэмія «Гатэм»2017Найлепшы мастацкі фільмТворчая група фільма Акцёрскі прарыўТымаці Шаламэ Найлепшы сцэнарыйДжэймс Айворы Галівудская кінапрэмія2017Акцёрскі прарыўТымаці Шаламэ Супольнасць кінакрытыкаў Канзас-Сіці2017Узнагарода Тома По за найлепшы ЛГБТ-фільмНазаві мяне сваім імем Найлепшы акцёрТымаці Шаламэ Найлепшы адаптаваны сцэнарыйДжэймс Айворі Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША2017Акцёрскі прарыўТымаці Шаламэ ТОП фільмаўНазаві мяне сваім імем Супольнасць кінакрытыкаў Нью-Ёрка2017Найлепшы акцёрТымаці Шаламэ Прэмія Амерыканскага кінаінстытута2018Фільм годаНазаві мяне сваім імем Прэмія «Залаты глобус»2017Найлепшы фільм — ДрамаНазаві мяне сваім імем Найлепшая мужчынская роля — ДрамаТымаці Шаламэ Найлепшая мужчынская роля другога плана — КінафільмАрмі Хамер Прэмія Гільдыі сцэнарыстаў Амерыкі2018Найлепшы адаптаваны сцэнарыйНазаві мяне сваім імем Прэмія BAFTA 18.02.2018Найлепшы фільмНазаві мяне сваім імем Найлепшы рэжысёрЛука Гуаданьіна Найлепшая мужчынская рольТымаці Шаламэ Найлепшы адаптаваны сцэнарыйДжэймс Айворы Прэмія «Оскар» 4.03.2018Найлепшы фільмНазаві мяне сваім імем Найлепшая мужчынская роляТымаці Шаламэ Найлепшы сцэнарый-адаптацыяДжэймс Айворы Найлепшая песняMystery of Love, музыка і словы: Суф’ян Стывенс Еўрапейская кінапрэмія 15.12.2018Прыз глядацкіх сімпатыйНазаві мяне сваім імем Прэмія Давід дзі Данатэла27.03.2019Найлепшы фільмНазаві мяне сваім імем Найлепшы рэжысёрЛука Гуаданьіна Найлепшы адаптаваны сцэнарыйЛука Гуаданьіна, Уолтэр Фазана, Джэймс Айворы Найлепшы прадзюсарГовард Розенман, Пітэр Спірс, Лука Гуаданьіна, Эмілі Жорж, Радрыга Тэйшэйра, Марка Марабіта, Джэймс Айворы Найлепшы аператарСеёмбху Мукдзіпром Найлепшая арыгінальная песняMystery of Love Найлепшае мастацкае афармленнеСамуэль Дэсор Найлепшы дызайн касцюмаўДжулія П’ерсанці Найлепшы грымФернанда Перэс Найлепшыя прычоскіМанола Гарсія Найлепшы мантажУолтэр Фазана Найлепшы гук
Крыніцы