«Прыгоды Панаса і Тараса» — гумарыстычная аповесць Вацлава Ластоўскага. Упершыню выйшла ў Пінску ў 1912 годзе пад псеўданімам Арцём Музыка.

19-30 кастрычніка 2015 года ў межах праграмы «Радыёсерыял» на Першым Нацыянальным канале беларускага радыё аповесць прагучала ў выкананні заслужанай артысткі Беларусі Алены Сідаравай.

Сюжэт «Нядзеляю ў аднэй з вёсак Піншчыны Панас і Тарас, седзячы на прызбе, гутарылі аб тым, як дзе жывуць людзі і аб іхніх звычаях і парадках», і вырашылі праехацца, каб паглядзець уласнымі вачыма на жыццё суседзяў — «мазуроў».

Выданні

«Ладья сокровищ. Произведения белорусских писателей XIX ― начала XX века» (fantlab.ru)

Спасылкі

Творчая дзейнасць Вацлава Ластоўскага (shkola.of.by)

Катэгорыя:Аповесці Вацлава Ластоўскага Катэгорыя:Кнігі 1912 года Катэгорыя:Літаратурныя творы на беларускай мове