Ліёнскі ўніверсітэт () — французская асацыяцыя вышэйшых навучальных, даследчых і культурных устаноў Ліёна і Сен-Эцьена; так званы «калектыўны ўніверсітэт», удзельнікі якога захоўваюць сваю юрыдычную, фінансавую і іншую самастойнасць. Асацыяцыя паклікана спрыяць павышэнню якасці навучання і даследаванняў, якія праводзяцца ва ўстановах-удзельніках.
Удзельнікі Ліёнскі ўніверсітэт імя Клода Бернара Ліёнскі ўніверсітэт імя братоў Люм’ер Ліёнскі ўніверсітэт імя Жана Мулена Ліёнскі каталіцкі ўніверсітэт Сент-Эцьенскі ўніверсітэт імя Жана Манэ Ліёнская вышэйшая нармальная школа Ліёнская цэнтральная школа Ліёнскі інстытут палітычных даследаванняў Ліёнскі нацыянальны інстытут прыкладных навук Інстытут вышэйшай адукацыі і даследаванняў у галіне харчавання, здароўя жывёл, агранамічных і экалагічных навук Нацыянальная школа дзяржаўных грамадскіх работ Сен-Эцьенская нацыянальная інжынерная школа Нацыянальны цэнтр навуковых даследаванняў
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:Ліён Катэгорыя:Асацыяцыі ВНУ