Нікаля́ дэ Буя́н дэ Лакост () — французскі дыпламат.
Біяграфія Сын французскага дыпламата Жана-Наэля дэ Лакоста (1934—2020).
У 2012—2016 гадах працаваў першым саветнікам пасольства Францыі ў Расіі. Мае вышэйшы класны чын саветніка па замежных справах па-за класа. Займаў пасаду намесніка дырэктара па кантынентальнай Еўропе галоўнага ўпраўлення па пытаннях палітыкі і бяспекі .
Прызначаны паслом у Беларусь дэкрэтам прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона ад 14 верасня 2020 года на фоне абвастрэння адносін афіцыйнага Мінска з дзяржавамі ЕС і, у прыватнасці, з Францыяй, якая не прызнала вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2020 год ў Беларусі і Аляксандра Лукашэнкі ў якасці прэзідэнта. 30 лістапада прыбыў у Беларусь, а 8 снежня ўручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею. Ад уручэння даверчых лістоў Лукашэнку ўхіліўся. 17 кастрычніка 2021 года пасол пакінуў Беларусь па патрабаванні беларускага Міністэрства замежных спраўПасол Нiкаля дэ Лякост пра свой ад'езд: Францыя не прызнала вынікі выбараў, і я не ўручыў даверчыя лісты. ВІДЭА.
Катэгорыя:Дыпламаты Францыі