Заслаўская сярэдняя школа №1 — дзяржаўная сярэдняя агульная ўстанова адукацыі ў г. Заслаўе.
Навучанне вядзецца на рускай мове.
Гісторыя У 1902 годзе ў Заслаўі адкрылася школа. З 1933 года Заслаўская поўная сярэдняя школа імя 5-годдзя УЛКСМ Заслаўскага раёна. Пасля вайны Заслаўскай сярэдняй школы, адукацыя вялася на беларускай мове. У 1948 годзе на базе беларускай школы адкрыліся класы з рускай мовай навучання, гэтыя класы потым былі пераведзены ў памяшканне на вуліцы Вялікая, 10. Называлася развіваючая руская школа. Руская школа дзейнічала да 1968 года, у якім была рэарганізавана ў Заслаўскую сярэднюю школу.
1981 года – Заслаўская сярэдняя школа пераўтворана ў Заслаўскую агульнаадукацыйную сярэднюю школу №1.
3 ліпеня 2004 года на будынку школы была адкрыта мемарыяльная дошка, прысвечаная воінам-інтэрнацыяналістам, якія загінулі ў Афганістане. 26 мая 2005 рэарганізавана ў Заслаўскую сярэднюю школу № 1.
Вядомыя асобы Вучні Сяргей Валянцінавіч Руды — намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь (2012 — цяперашні час). Святлана Анатольеўна Быкава — паэтэса, дзіцячая пісьменніца, перакладчыца.
Настаўнікі Вікторыя Пятроўна Драздоўская — заслужаны настаўнік БССР - настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Кіраўнікі Максім Філіповіч Собалеў (1945-1950) беларускамоўная школа Міхаіл Іванавіч Жукаў (1948—1950) рускамоўная школа С.Р. Новікаў (1950-1953) М.Ц. Дудзіна (1953-1955) В.Д. Грачоў (1955-1966) М.Ц. Капылова (1966-1968) Аркадзь Пятровіч Крукоўскі (1968—1979) Ларыса Іванаўна Шляшынская (1979—1992) Юрый Канстанцінавіч Тарасевіч (1992—1994) Мікалай Станіслававіч Бедарык (1994—2002) Васіль Сяргеевіч Крывавяз (2002—2005) Святлана Аляксандраўна Баблеўская (2005—2020) Алена Валянцінаўна Сматрова (2020 — цяперашні час)
Катэгорыя:Школы Мінскага раёна Катэгорыя:Заслаўе