Уладзімір Леанідавіч Клюня (нар. года ў Вялікіх Якентанах Астравецкага р-на) — беларускі навуковец, эканаміст, педагог, доктар эканамічных навук, прафесар.

Біяграфічныя звесткі У 1970 годзе паступіў і ў 1975 годзе скончыў гістарычны факультэт Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. У 1975-1979 гадах навучалася ў аспірантуры пры кафедры палітічнай эканоміі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук па спецыяльнасці «Палітычная эканомія» абараніў у 1981 годе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма дысертацыі: «Пашыранае ўзнаўленне асноўных вытворчых фондаў як найважнейшая ўмова змены характару сельскагаспадарчай працы». У 1986 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія СССР надала яму навуковае званне дацэнта.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені доктара эканамічных навук па спецыяльнасці «Эканамічная тэорыя» абараніў 17 лютага 2000 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма дысертацыі: «Эканамічныя праблемы развіцця аграпрамысловага комплексу ва ўмовах пераходнай эканомікі». У 2001 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь надала яму навуковае званне прафесара па спецыяльнасці «Эканоміка».

У 1979-2019 гадах працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. З 1991 года на працягу амаль трыццаці год кіраваў кафедрай эканамічнай тэорыі БДУ. У 2000-х гадах займаў пасаду прарэктара па вучэбнай рабоце БДУ, адказнага за гуманітарныя спецыяльнасці. Пасля таго, як у БДУ расфармавалі кафедру эканамічнай тэорыі, перайшоў на працу ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе дагэтуль займае пасаду прафесара кафедры эканомікі.

Навуковая дзейнасць Навуковая дзейнасць у асноўным накіравана на тэарэтычную распрацоўку праблем функцыянавання аграпрамысловага комплексу Беларусі, аграпрамысловых сістэм замежных краін. Аўтар каля 200 навуковых прац, у тым ліку каля двух дзясяткаў манаграфій. Асабіста і ў суаўтарстве апублікаваў больш за 20 навучальных дапаможнікаў, 12 з якіх з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Падрыхтаваў 12 кандыдатаў навук. У 2001-2015 гадах з'яўляўся старшынёй савета па абароне дысертацый па эканамічных навуках пры Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Узнагароды Граматы Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Грамата Выканаўчага камітэта СНД Ганаровыя граматы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Ордэны і медалі 2006 — Медаль Свяціцеля Кірылы Тураўскага 2007 — Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступеня 2009 — Ордэн прападобнай Ефрасінні Полацкай 2014 — Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага I ступеня

Іншае Нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Выдатнік адукацыі" Заслужаны супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Спасылкі Профіль аўтара ў Google Scholar Біяграфія на сайце "Эканоміка.by" Біяграфія на сайце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Біяграфія на сайце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Дактары эканамічных навук Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы