Андрэй Валер’евіч Ваўлеў (нар. ) — беларускі баскетбольны трэнер. Сын баскетбольнага трэнера Валерыя Ваўлева.

Біяграфія Быў галоўным трэнерам кадэцкай (2010), юніёрскай (2002, 2005—2006) і моладзевай (2001, 2006—2007) зборнай Беларусі, асістэнтам галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі (2012—2013). У 2008 і 2010 гадах пад яго кіраўніцтвам барысаўская «Бярэзіна-РЦАР» стала чэмпіёнам Беларусі.

У 2014 годзе стаў галоўным трэнерам жаночай каманды «Цмокі-Мінск»Андрей Вавлев возглавил женскую команду «Цмоки-Минск». У першым жа сезоне «Цмокі» абаранілі чэмпіёнства ў першынстве Беларусі, а ў сезоне 2016/17 выйгралі Кубак і чэмпіянат краіныВавлев продолжит возглавлять женскую команду «Цмокаў».

Кар’ера трэнера 1999—2000 — РШВСМ-Анега-Гарызонт-2 (Мінск) 2000—2001 — РШВСМ-РВАР (Мінск) 2001—2002 — РШВСМ-Гарызонт (Мінск) 2002—2004 — Бярэзіна-БДАФК (Барысаў) (другі трэнер) 2004—2006 — РЦАР-Гарызонт (Мінск) 2006—2007 — Мінск-2006 2007—2014 — Бярэзіна-РЦАР (Барысаў) 2012—2013 — Жаночая зборная Беларусі па баскетболе (другі трэнер) 2014—2022 — Цмокі-Мінск 2022—2024 — Мінск

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (8): 2007/2008, 2009/2010, 2014/2015, 2016/2017, 2017/2018, 2018/2019, 2019/2020, 2023/2024. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (5): 2001/2002, 2006/2007, 2008/2009, 2015/2016, 2020/2021. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2004/2005, 2005/2006, 2021/2022, 2022/2023. Уладальнік Кубка Беларусі (5): 2008, 2016, 2017, 2018, 2019. Чэмпіён Балтыйскай лігі (1): 2014/2015. Сярэбраны прызёр Балтыйскай лігі (2): 2015/2016, 2017/2018. Сярэбраны прызёр Еўрапейскай лігі (1): 2018/2019.

Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ЖБК «Цмокі-Мінск» Катэгорыя:Трэнеры «Бярэзіны» Барысаў Катэгорыя:Трэнеры РДВАР (жаночы баскетбольны клуб) Катэгорыя:Трэнеры «Гарызонта» Мінск Катэгорыя:Трэнеры «Гарызонта-2-РЦАП» Мінск Катэгорыя:Трэнеры жаночай зборнай Беларусі па баскетболе U-20